Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
Ганец адмоўна пахітаў галавою.
– Народу на дарогах паболела, бо каралеўскі двор асталяваўся ў Вільні, але сочкі не заўважыў.
Сапега задумаўся. Гняло ўсведамленне небяспечнай здрады.
– Магчыма наўмысна трымаліся здаля, – прамовіў па хвіліне, – каб паперы перанёс праз мяжу Княства. А шляхі маглі і ў Вільні выведаць. Але каб сцежку, каб з такой дакладнасцю?… Яснепан Андрэй Сапега вельмі хутка і шчыльна патрапіў замкнуць усходнюю мяжу на сваім адрэзку і моцна сердаваў, калі сетка, як вось зараз, недзе рвалася. Чыімі злымі намерамі? Бражына ўпарта вяртаўся да гэтага пытання і не знаходзіў адказу. Прыгадалася, як пан Андрэй сярдзіта скардзіўся яму, нібы просты ганец мог дапамагчы ў направе балючых хібаў.
– Вось ізноў! У Смаленску поўна нашых, а праз Оршу аніводзін не ехаў! Як туды трапілі?
Ян Пётр патармасіў вус, пачмыхаў. Нібы разважаў, ці не варта павярнуць размову ў іншым накірунку.
– Кажаш, на чужым кані прыляцеў? Зух! Зух, але не праніклівы, – прыганіў зусім па айцоўску. – Ardor nimius laudis, празмерная прага славы?
Не кожны дзень тут, у Масковіі, трапляецца нагода выхаванцу Віленскай Акадэміі і студэнту Падуі ўжыць лаціны.
– Не вельмі, – паспрабаваў апраўдацца ганец, – ссек ім аднаго, бо што ж меў рабіць без каня!
Як большасць маладых не мог не пахваліцца спрытам у ваярскіх дачыненнях. І довад зайшоў адпаведны. Ян Пётр Сапега міжволі прыгадаў сваю зухвалую маладосць і прагу вайсковай славы. А пану Андрэю, каб не згубіць сваіх людзей у чалавечым мурашніку, патрэбны акурат такія маладыя спрытнюгі, гатовыя ў сядло днём і ноччу. Выпаданне каго—небудзь з ланцуга было стратай часу, грошай і руйнаваннем палітычных намераў. Не ўсе былі такія старанныя, як вось гэты Ігнат Бражына.
– Урэшце, яшчэ Цэзар падчас гальскай вайны прызначыў з кавалерыі exploratores, адмысловых выведнікаў. Чым жа мы горшыя? – падтрымаў Ян Пётр зухвалага ганца.
Бражына сарамліва ўсміхнуўся. – Я хутчэй speculatores, яснепане, – пахваліўся сціплымі ведамі. – З тых, што загады і рапарты ў Рым і з Рыму дастаўлялі. Як толькі казак ад яснепана Андрэя прыляцеў, загадалі імчаць тым жа шляхам. Магло і пачуцца неасцярожнае слова.
Міжволі вярнулася дакучлівая думка. – Пашанцавала. Non bis in idem, абы не здарылася тое самае другі раз, СКАЧАТЬ