Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
Нават гэтаму ўчарашняму юнаку, лёгка было заўважыць, што не ўсведаміў Гасподзь раба свайго Дзьмітрыя ані ў вайсковым рамястве, ані ў справах веры.
– У вас, на Маскве, як? – запытаўся ліцьвін. – Нават князь перад родным братам, царом, празываецца халопам недастойным, а ў нас кароль усю шляхту братамі называе.
Чуў пра гэта Шуйскі не раз. У душы, вядома, зайздросціў не драбязе шляхецкай, а тым роўным, можным, якіх кароль і пальцам не мог крануць, не тое што дабро адабраць ды паслаць у Каргопаль, а то і на плаху, не бавячыся ў суд. А тыя ж можныя не раз і не двойчы каралю бярвенні пад ногі кідаюць. Але зайздрасць не сястра спагады.
– Вось мы табе заўтра—пазаўтра назбіраем братоў ды і павесім купай, – злосна рагатнуў князь. – А пакуль паставім шанцы сыпаць.
– Смех не грэх, – прамовіў палонны, – але глядзі, князь, як бы заўтра—пазаўтра табе плакаць не давялося. Не раз мы вам скуру гарбавалі. Калі вас шмат, то не трэба шукаць, каго секчы, ці на кап'ё ўссадзіць.
Шуйскі кінуў злосны пагляд на няўрымслівага, але не паспеў нешта стасоўнае прыдумаць. У шацёр убег ад’ютант. Князь узняў галаву і пазяхнуў, паспешліва перахрысціўшы зяпу.
– Што там яшчэ?
Злаваўся на нейкі невядомы пакуль клопат. Маглі б Галіцын і Мезенцаў больш браць на свае плечы і не турбаваць драбнотай галоўнага ваяводу. “Цэлая курапатва змесціцца!” – непрыязна падумаў баярын, аглядаючы пашчу князя ў зарасніках барады і вусоў.– “Мабыць той Хадкевіч, што змалаціў шматкроць лічнейшых шведаў, гэтага ненажэру і п’янюгу і на сотніка не паставіў бы. Дасі веры, што загубілі Скопіна, каб узначаліць войска, але куды завядзе?” – Лазутчык там ад Царова Займішча, святлейшы, – ледзь не па складах, каб падкрэсліць значнасць падзеі, далажыў баярын. – Кажа, ледзь выслізнуў праз аблогу.
Бачыў, што ваявода гатовы прагнаць палоннага, усіх паслаць куды далей ды падрамаць.
– А з чым ён там? – лена пацікавіўся Шуйскі – Можа да Галіцына яго…
Але скрозь дрымоту прабілася думка, што галоўнаму ваяводу вырашаць лёс авангарда, які засеў за валамі і палісадам пад Царовым Займішчам ды, кажуць, адбіваецца ад Жулкеўскага.
– Просіцца з лістом і паведамленнямі да вашай міласці, – напомніў баярын.
Шуйскі цяжка, нібы спрацаваны кавальскі мех, засоп і зноў быў гатовы адкласці размову на потым, але перадумаў.
– Давай ужо, калі прыбег. Мог і пасядзець там. Заўтра—пазаўтра вызвалім іх, калі самі не здолелі.
Вопратка і твар валуеўскага пасланца сведчылі пра цяжкую дарогу ды непраспаную ноч. Можна было здагадацца, што і пра голад ведае не па чутках. Але князь не надта прыглядаўся.
– Ну як там у вас? Ды паланяніка забярыце! – крыкнуў сярдзіта. – СКАЧАТЬ