Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
Незаўважна для самога сябе канчаткова пазбыўся дрымотнага стану і хацеў большага ўдакладнення. Цешыў перадсмак перамогі.
– Падобна, святлейшы, гетман нікога больш не чакае. Так гаспада нашы, Валуеў і Елецкі загадалі перадаць.
– Што ж, мы на тое і разлічвалі, – ласкава прамовіў князь. – Я ж казаў, што кароль не расшчодрыцца на войска гетману.
Шуйскі павярнуўся да ад’ютанта нібы за прызнаннем яго, князя, прадбачлівасці і вайсковай мудрасці.
– Так, святлейшы, – пацвердзіў баярын. – Калі неадкладна рушыць, то Жулкеўскі будзе заціснуты ў абцугі. Мясцовасць паспрыяе такому манэўру.
Князь пакрывіўся. Панабралася моладзь ад тых немцаў са шведамі розных слоўцаў.
– Менавіта тады і дачуліся, што набліжаецца войска вашай міласці,– працягваў ганец. – То гаспадзін Валуеў і вырашыў прасіць паспяшацца.
– Усяму свой час, – урачыста прамовіў князь. – Усё ў цябе?
Зрабілі адну вылазку, то збяруцца і на другую. Зоймуць гетмана. Але пасланец выклаў яшчэ не ўсё.
– Паведамляе ваявода, што з порахам і кулямі няблага, – заспяшаўся, баючыся, што князь спыніць, – але ж людзей і коней у лагеры даволі, а ежы і нават вады не стае. Трымаецца, але чакае загадаў. Гэта хіба ўсё, святлейшы.
Князь крактануў задаволены. Анічога страшнага. Вернецца пасланец з добрымі весткамі, то і голад сцерпіцца, а праз дзень—другі ўсё будзе найлепш.
– Значыць так і перадай: заўтра—пазаўтра будзем піць гарэлку ў вашай крэпасці, а гетман будзе нам кубкі падаваць, – ён зарагатаў. – А ліст гэты забірай, хай вам будзе напамінкам пра страхі непатрэбныя.
Ад’ютанту адно стаўленне святлейшага да аховы войска бачылася мяжой дураты, але ж ці мае дурата межы. І не давядзеш яму нічога. Ад’ютант аддаў ліст з неахвотаю. Не супраць быў бы падумаць над ім з князямі Галіцыным ды Мезенцавым, яшчэ з кім, хто больш думае пра войска, чым пра келіх ды закусь.
– Можа ганец паспіць гадзін колькі, – паспрабаваў параіць.
Князь незадаволена чмыхнуў.
– Малады, вытрымае. Няхай падкінуць крыху конна, ды ежы якой дайце.
Абодва зразумелі, што размовам канец. Ганец цяжкавата ўзняўся і з паклонам пакінуў шацёр. Ад’ютант крыху затрымаўся.
– Якія будуць загады, святлейшы?
У тоне чулася недагаворанае. Афіцэру карцела падказаць, якіх загадаў не стае. Варожае войска паблізу. Раз’езд яго ўлятае ў самае размяшчэнне, а ўсім гэта нібы забава. Што ж з таго, што іх менш. А хто ведае, колькі дакладна і што ў іх наўме. Іхнія гетманы не лапцем шчі хлебают, хоць бы таму, што лапцей не носяць. Увесь час на войнах: з туркамі, з татарамі, са шведамі. Іх б’юць, і яны б’юць. Але князь толькі напомніў: – Падгані там з вячэрай. Гасцей чакаю. Во, здаецца, першы, – выцягнуў шыю, прыглядаючыся навонкі шатра. – СКАЧАТЬ