Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
Здаецца цар Васіль не прагадаў. Разам са Скопіным Дэлагардзі вырушыў з Ноўгарада на Маскву. Дарогаю разбіў войска Рэчы Паспалітай у Цверы, вызваліў з аблогі Троіца—Сергіеў манастыр і ўвайшоў у сталіцу. Вось з князем Дзьмітрыем ідзе на самога караля, а мімабегам паб’юць і Жулкеўскага. Дзьмітрый Шуйскі абвёў поглядам застольнікаў.
– Трэба войска ды чэлядзь папярэдзіць, каб не надта звярэлі над палоннымі. Усе згодна павярнулі галовы. Маскоўскі звычай патрабаваў ад падначаленых пераймаць і меркаванні і настрой галоўнага ваяводы.
– Я чай не хан Батый, – працягваў той з блазнаватым смехам, – мне адсечаныя галовы не патрэбны. А вось рукі спатрэбяцца.
Падначаленыя няўцямна пазіралі на князя. Той, задаволены іх разгубленасцю, зарагатаў на ўсю моц.
– Што падумалі, сердзешные! Не адсечаныя рукі патрэбны, а пры галовах і нагах спраўных.
Найбольш здагадлівыя заўсміхаліся, паказваючы, што жарт спадабаўся, чакаюць працягу для някемлівых. Князь не адмовіў сабе такой прыемнасці.
– Цар Іван Васільіч, царства яму нябеснае, ведаў, што робіць, калі палонных ліцьвінаў тысячамі прыгнаў на Валдай і на саму Маскву. Майстравіты народ. Што на вайне, што на ворышчы. Вось асаджу іх на сваіх вотчынах уперамешку і няхай стараюцца. А са шляхтай проста: ёсць выкуп – на волю, а няма грошай – пад сякеру і ўвесь сказ!
Весела акінуў вокам застолле. Разуменне было поўнае. Князь Андрэй Галіцын, удзельнік перамог над самазванцам ля Кашыры і ў Туле, Даніла Іваныч Мезецкі, колішні любімец Гадунова, акольнічы, таксама не супраць разжыцца халопамі, ну і астатнія.
– Калі прыгледзець за чэляддзю, то халопаў на ўсіх хопіць. Усё ж там тысяч да васьмі з рознымі “карміцелямі”, – заўважыў Мезецкі.– Адно – не высякаць падчыстую.
Князь успомніў пра валуеўскага лазутчыка. Зараз, у вясёлай грамадзе, страхі Валуева здаваліся нават смешнымі.
– А што надумаў Жулкеўскі! Падмётнае пісьмо ў “астрожак” падкінуў. А там пісана, што гетман частку войска пакіне перад умацаваннем, а з другой на нас рушыць.
СКАЧАТЬ