Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
Ён ўжо збіраўся пакрочыць да дзвярэй, якімі ўвесь час снавалі людзі і то не простага стану, калі на плячо лягла нечыя рука. Воўк адразу сцяўся, бо непрыязна лягла, незычліва.
– А ці не будзеш ты, хлопча, Міхеем Рэшкам? Пана Багуна даяжджачым? Спрытная Рука мянушка? Га?
Воўк, тужачыся на спакой, скінуў руку і павярнуўся. Незнаёмы, з выгляду дваровы ці з вайсковай чэлядзі, пільна прыглядаўся. За яго спіною двое дзецюкоў з нядобрымі ўхмылкамі толькі чакалі закліку. Воўк адчуў сябе перад пасткай, якая вось—вось зашчэміць яго ў бязлітасных абдоймах.
– Ганец я да яснавяльможнага пана вялікага канцлера, – сярдзіта адсек Воўк, спрабуючы абыйсці прыліпалу, які заступіў дарогу.
Відаць, усёй тройцы карцела пазабаўляцца бездапаможнай ахвярай, бо памагатыя ступілі ўслед, каб мець яго толькі рукою сягнуць.
– А па мне то рыхтык Міхей Рэшка, збеглы дваровы пана Багуна, нашага суседа, – незнаёмы з дурнаватай здзеклівай ухмылкай азірнуўся на сваіх прыяцеляў, нібы за пацверджаннем. Воўк не чакаў працягу. Скочыў убок і кінуўся па прыступках, дзе на верхняй перамаўляліся трое маладых шляхцюкоў.
– Мне да яснепана вялікага канцлера! – голасна праскандаваў ён яшчэ здалёк. – Важнае паведамленне з вуснаў у вуха! Ад усвяцкага старасты яснепана Яна Пятра Сапегі! Маладзёны зірнулі на яго, мабыць развесяліўшыся такой рэкамендацыяй. Але і пераследнікі як ганчакі кінуліся ўслед.
– Хапай яго, хлопцы! На піва мецьмемы! – гукнуў галоўны.
– Воўк адчайна ірвануў з чужых рук крысо кафтана. Імя Сапегі прывяло ў рух шляхціцаў. Адзін з іх моцнымі штурханцамі адкінуў нападнікаў і паказаў дзверы, расчыненыя другім маладзёнам.
– Хутка туды!
Падганяць не было патрэбы. Уся тройца ўскочыла ў прыцемненыя сені і запляснула дзверы.
– Якое такое паведамленне да вялікага канцлера? – строга запытаўся першы з выратавальнікаў. – Глядзі, калі збрахаў!
Воўк са страхам падумаў, што напэўна чулі пра збеглага. Але ратунак, калі і мажлівы, то ад вялікага канцлера. Аддыхваўся, пазбаўляючыся ад перажытага спалоху.
– Не збрахаў, пане, бо не сабака, – адказаў з годнасцю. – Але ўсё асабіста пану вялікаму канцлеру. Такі загад пана Ігната Бражыны, ягонага ганца. Ён зараз у гетмана Жулкеўскага, як бы ў палоне.
Шляхцюкі крыху засердавалі, але першы, відаць СКАЧАТЬ