Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
– Дзякую пану, – з годнасцю прамовіў, аддаючы нож з выразным шкадаваннем. Прыдалася б такая цацка. – Вось яны, цэлыя і сухія! – паказаў каштоўны пакунак.
Маладзёны ізноў зарагаталі. Вясёлы прыляцеў казачына.
– Рады прыслужыцца справе і ганцу вялікага канцлера, – з блазнаватай усмешкай адказаў шляхціц, хаваючы нож у похве цісненай скуры з залачонымі абкладкамі. – Цяжка было ў дарозе?
Пытанне прагучала спагадліва і сур’ёзна. Можа і сам маладзён гойсаў у патаемных справах.
– Ды не вельмі, – не стаў грашыць Воўк. – Але ж усіх баішся, да таго ж ад пана гетмана без дазволу рушыў. Думалі да Смаленска, аж на табе! Гнаўся, хоць баяўся.
– З панам Жулкеўскім гэта рызыкоўна, – заўважыў шляхціц.
– Ды ўжо ж, суворы, – уздыхнуў Воўк. – Яго ўсе баяцца, але нам што было рабіць?
Амаль супакоіўся і расла надзея, што ўсё неяк уладкуецца. Абы не схапілі тут, у палацы, бо ад тых, з дзядзінца, выслізне, хоць бы і каня пакінуўшы, чаго не хацелася б. Што ж бо за казак без каня!
– Дарога нібы і недалёкая, – працягваў Воўк тонам бывалага. – Але ж войска паўсюды. А як ганец ідзе пакрыёма, то сваім парадкам выклікае падозру. Вось і мяркуй, як лепш.
– Слушна кажаш, хлопча. Бражыну твайго гетман хутка адпусціць, калі ўжо гэтага не зрабіў, але галоўнае дабраўся цэлы і з лістамі. – Да таго ж сухімі! – падхапіў з усмешкай другі шляхціц. – Хоць баяўся, ані разу не спалохаўся, калі сухія.
Воўк злёгку пачырванеў, але згледзеў добразычлівыя ўсмешкі і сам засмяяўся.
Якраз вярнуўся старэйшы. Заўважыў пакунак у руцэ.
– Лісты? Хадзем, – загадаў Ваўку.
– Загадана ва ўласныя рукі пана вялікага канцлера, – ізноў засцярогся Воўк, прыціскаючы пакунак да грудзей. – Загад пана Бражыны, а ён мне, лічы, жыццё ўратаваў, – патлумачыў сваю настойлівасць.
– Не бойся, не адбяру, – усміхнуўся афіцэр. – Загад выканаеш дакладна.
Пазней Воўк не мог прыгадаць аніякіх падрабязнасцяў сустрэчы з вялікім канцлерам. Усё рабіў, як падшэптваў малады шляхціц. Спыніліся ля дзвярэй з—за якіх глуха далятаў нечый голас.
– Пачакаем, – загадаў афіцэр.
Але дзверы раптам адчыніліся і выпусцілі на калідор чалавека з пукам свечак у руках.
– У яснепана канцлера хто—небудзь? – запытаўся афіцэр.
Чалавек акінуў Ваўка здзіўлена зняважлівым позіркам.
– Яснепан вялікі канцлер складае ліст да яснепані вялікай канцлеравай, – напышліва адказаў запытаны. – Яму перашкаджаць няможна.
Афіцэр прыгледзеўся чалавеку вельмі пільна.
– Можа і нас не прагоніць, калі Адаму Пракапчуку можна.
Той, са свечкамі натапырыўся.
– ПАНУ Пракапчуку, вашмосьць!
Афіцэр склаў пану Пракапчуку здзеклівы паклон.
– Пан Клімэнт Вялічкевіч шчыра перапрашае СКАЧАТЬ