Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
У голасе хлапца пачуўся глыбокі жаль.
– Што ж такое, калі дазволена запытацца?
– Чаму ж не дазволена? З—за панскага жарту ды майго ўмельства і ў казаках апынуўся.
Воўк памаўчаў, нібы вагаўся, ці расказваць, і патлумачыў: – Пан на паляванні загадаў у парахаўнічку прыяцелю дробнага пяску замест пораху насыпаць. Дасюль не ведаю, як тая парахаўнічка ў майго ж пана апынулася. Ну і не змог стрэліць у важны момант. А пасля вырашыў, што гэта мае штукі. – Звера ўпусціў?
– І звера ўпусціў і няшчасця ледзь пазбег, – кіўнуў хлопец. – Але замест сябе вінаваціць, на мне злосць спагнаць вырашыў. А я ж бяды не чакаў. Спадзяваўся, рука, чыя б ні была, адчуе, што з пяском парахаўнічка цяжэйшая.
Хлопец змоўк, даючы Бражыну час здагадацца, чаго пазбегнуў і якім чынам. Можа таксама дзякуючы сваім здольнасцям. Але дапытвацца Бражына не стаў.
– Вось яно як, – паспачуваў. – Ад тае пары, значыць, у беглых ходзіш?
Воўк кіўнуў без ценю вінаватасці, альбо страху. Апошняе ганец адчуў як давер.
– Разумна зрабіў, што ўцёк, – выразна акрэсліў Бражына.
– Кару мне разам прыдумалі такую, што альбо самому засіліцца, альбо ўцёкаў спрабаваць. Але не думайце, што я ненадзейны, – хвалюючыся, запэўніў Воўк. – Вы мяне ўратавалі, то я вам няўдзячнасцю ніколі не адплачу, – запэніў ён.
Ганец злавіў запытальны погляд хлопца і ўсміхнуўся.
– Веру, што надзейны з цябе таварыш. І пабег бы з табою, не вагаючыся. Але, бач, справа ўскладнілася.
– А што ж бо такое? – вырвалася ў Ваўка і ён злёгку пачырванеў. – Калі дазволена запытацца? – дадаў ён, выклікаўшы міжвольную ўсмешку ганца.
Бражына памаўчаў і рашыўся. Не бачыў іншага выйсця.
– Першае, заручыўся словам гонару не ўцякаць. А другое – пасылае мяне гетман у іншы бок, чым мне трэба, – патлумачыў ён.
Воўк ляпнуў сябе па калену.
– А я на што, пане?
Азірнуўся, ці няма каго паблізу, і ціха прамовіў: – Пане, маю цікавую думку, толькі не ведаю як да гэтага паставіцеся…
Ён тут жа змоўк, спалохаўшыся сваёй самаўпэўненасці. Бражына, яшчэ вагаўся, але гэта, сапраўды, было, мабыць, адзіна магчымае выйсце.
– Сотня мая разбітая, ці жывы яшчэ хто, ды і дзе іх шукаць, – згледзеўшы ваганне ганца, пачаў пераконваць Воўк.
– Кажыце, што і каму даручыць. Я пісьму вучаны, – патлумачыў з гонарам, – разам з панічамі. Толькі ўсе лісты запакуем ды сваю пячатку прыладзьце. Мой пан пярсцёнак прыціскаў. І ў вас пэўна ёсць.
– Ёсць, – засмяяўся Бражына. – Зробім, як кажаш. Дам табе лісцік да пана вялікага канцлера. На душы неяк адразу палягчэла. Хлопец кемны і знаходлівы. Можа і “штукі” яго ў нечым дапамогуць. Даруе вялікі канцлер, а можа і яшчэ аднаго ганца—выведніка прыдбае. Не ўсё, праўда, з хлопцам перакажаш, але, даведаўшыся, пан Леў вытрабуе свайго чалавека, тут ужо сумневу няма. А тым часам з Масковіі СКАЧАТЬ