Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
– Воўк я, – назваўся хлопец і дадаў, згледзеўшы нямое пытанне. – Раней то мяне іначай клікалі, але мушу прывыкаць да казацкага.
Відаць было, што казацкія звычаі засвойваў старанна і ў вялікім спеху. Можа і ваяўнічае імя сам сабе прызнаў, а магчыма і казацкая грамада пацешыла хлапца. Таварыскі, шчыры, падацца некуды. Вось і ўпрасіўся. Колькі іх там з Княства! А вайною ўсё прасцей.
– Воўк то воўк, – кіўнуў ганец. А я пан Бражына. Ну, паямо ды пачынаем збірацца, бо начаваць нам тут не выпадае, ды і час на тое ранні. Але перад тым пацікуем на дарозе.
А там ішоў рух. Вось прарыпелі яшчэ дзве фуры. Фурманы лена памахвалі пугамі, прыгорбіўшыся ад доўгага сядзення. Авангард абозу ўжо значна аддаліўся, а ганец з Ваўком не высоўваліся. Нарэшце, калі ў разрыве між вазамі паказалася пара вершнікаў, ганец загадаў.
– Выходзім! Гэта свае!
Яны рашуча выскачылі на ўзбочыну і скіраваліся да жаўнераў.
– Вітаю вашмосьцяў! – крыкнуў ганец, перш чым хто паспеў запытацца. – Мне б абознага.
– А ён там, наперадзе, – адказаў адзін, а другі пацікавіўся. – А сам хто будзеш?
– Знаёмец, – знайшоўся ганец і, як неўзабаве высветлілася, удала знайшоўся.
Меў некалі з абозным стычнасць ці размову. Няшмат таго было, але твары запомніліся.
– Куды цягнеш, вашмосьць? – запытаўся ганец.
– Пакуль на Вязьму. Гетман з войскам на пяты мне наступае, бо тут не аб’едзеш, – засмяяўся абозны. – Як мы разумеем, насустрач Шуйскаму, царову брату. А ты скуль прабіраешся?
– А я, лічы ад таго брата, – весела адказаў Бражына і пасуровеў. – Не туды ідзеце, браце.
– Як гэта? – устрывожыўся абозны.
Абоз у згаладнелым краі – лакомая здабыча, але той аслонай, што змог даць гетман, не адбіцца ад якога адчайнага раз’езду.
– Не спяшайся, – папрасіў ганец. – Знайдзі прычыну спыніць абоз, а мне дай каняку для хлапца, – паказаў на Ваўка. – Крыху пазней штурхні пасланца да гетмана пад якой—кольвек спасылкай. Убачыш, загадае змяніць напрамак.
Абозны ведаў, што ўсе гэтыя ганцы, кур’еры ды даручэнцы труцца каля галоўных кватэр і дзеля забавы лухту не мелюць. Нават у рэгімэнтароў ды гетманаў послух маюць заслужаны.
– Маскавіты не перад вамі, а там на поўнач, – патлумачыў Бражына. – На Белы цягнуць. А калі пакажуць вам які раз’езд, то для змылення вачэй.
Абозны прысвіснуў.
– Вось яно як! Можа стацца, што ўбачым маскавітаў за спіною! А ты пэўны?
– Як тое, што спаткаў цябе, а не твайго дзеда. Па ўсім выглядае, ім карціць пана Гасеўскага даканаць і абложнае войска вызваліць, каб гуртам на Жулкеўскага…Можа і з тылу…
Гасеўскі, СКАЧАТЬ