Название: Трынаццаць дзён (зборнік)
Автор: Анатоль Кудласевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Поэзия
isbn: 978-985-7021-57-4
isbn:
I сапраўды праз нейкі час наступіла цішыня, я супакоіўся, упэўніўся, няхай зараз трэсне зямля напалам, ці землятрус які задарыцца – усё адно я паспавядаюся сёння. Адстаяў службу. Вярнуўся дахаты. Жонка сустрэла не так непрыязна, як напярэдадні.
– Ну, дзякаваць Богу, прыйшоў, – уздыхнула яна, – а сын ускочыў раніцай і адразу ў кабінет: «А дзе папа, папа пайшоў, папа пайшоў? Папа прыйдзе яшчэ?» – я таксама спалохалася адразу, толькі потым ужо тваю запіску ўбачыла.
Паснедалі разам. Прадстаўленне ў цырку пачыналася акурат пасля абеду. У запасе было яшчэ гадзіны тры. Думкі мае сцішыліся, ураўнаважыліся і больш прыземліліся. Не ведаю для чаго, я вырашыў аддрукаваць на машынцы з дзясятак сваіх начных верлібраў, каб была нейкая сувязь і цэльнасць. Я адчуваў патрэбу падзяліцца з кім-небудзь начным кашмарам і адкрыццём. Мне падалося, што нейкая вялікая і дагэтуль наспасціжная ісціна рапатам адкрылася перада мною ва ўсёй велічы.
Падумалася раптам, чаму чалавек так адстойвае сваю праўду, маленькую ісціну, спрачаецца, сустракае ў штыкі аргументы, якія прыводзяцца супраць, раздражняецца нават, калі пярэчаць яму, – не таму, што ў яго дрэнны характар, не, а ўсё ад таго, што хоча суладдзя. Хочацца чуць адгалосак унутранага чуцця і бачання ісціны ў іншых чалавечых сэрцах. Чым больш у цябе аднадумцаў, тым мацней ты стаіш на зямлі. Я спрачаюся не ад жадання быць вышэйшым за кагосьці, разумнейшым, не ад прагі пахвалы людской – начхаць мне, што падумаюць і скажуць людзі, спрэчка ад памкнення яшчэ раз выверыць і пераправерыць знойдзеную ісціну, і калі чуеш станоўчы адгалосак у іншых сэрцах – тады становішся больш упэўненым у сабе, тады ўжываешся ў рэчаіснасць напоўніцу ўсім розумам і душою без аглядкі. Жаданне быць зразуметым, падзяліцца з кім-небудзь таксама ад гэтага. «Можа ў цырку сустрэну каго знаёмага, – падумаў я – тады верлібры якраз і спатрэбяцца».
«Што там Ніцшэ наплёў? Ёсць нейкія пробліскі…
Але мне здаецца, што гэта штосьці гнілое і смярдзючае, Калі ён Бога адмовіў,
Які выратаваў мяне сёння ў царкве: Людзі бачылі гэта.
Так, з гною растуць кветы, Але гэта не гаворыць аб тым, Што глеба, на якой стаім,
Павінна мяшацца з Небам і быць, прабачце, з гэтага самага… Каб мы ў ім па калена, па пуп, па глотку… Хопіць ужо, наглыталіся!
Што, Ніцшэ ўкрыжоўвалі, ці вы ўсе Юды??????? Ніц жа за ім няма,
За Ніцшэ, за ім – НІШТО!»
– адстукаў я на машынцы, разбіраючы свае каракулі.
Нарэшце я назваў яго імя, дык ён і сам называў сябе Антыхрыстам – гэта яго сапраўднае імя, і яшчэ імя ўсёй падобнай філасофіі і літаратуры.
СКАЧАТЬ