СКАЧАТЬ
цэнтурыі Настрадамуса, дакапаўся нават да звестак дэльфійскіх аракулаў, пачаў захапляцца гараскопамі, варажбой і шмат якой іншай чартаўшчынай, спрабуючы зазірнуць у заўтрашні дзень. Аднойчы выпадкова натыкнуўся на цікавы гістарычны факт, уразіўся страшэнна, хоць гэта і магло быць простым супадзеннем: аказалася, што Аляксандр Македонскі гэтак жа, як Ісус Хрыстос, памёр у трыццаць тры гады – раптоўна захварэў на ліхаманку і сканаў, а праз год пасля яго смерці памёр Арыстоцель, які з маленства выхоўваў палкаводца. Абодва, і Сын Божы і Аляксандр Вялікі, распачалі, так бы мовіць, сусветную вайну – адзін заваяваў зямлю мячом, другі паланіў духоўна, і абодва памерлі ў трыццаць тры. Пазней яму трапіў у рукі аркуш з параўнальнымі біяграфіямі Напалеона і Гітлера, Вашынгтона і Кенэдзі: параўнальны акцэнт ставіўся на ўзросце палітыкаў, калі яны прыйшлі да ўлады або здзейснілі штосьці значнае – супадзенняў было шмат. Пагадзіўся ён і з Хлебнікавым, што існуе «закон пакаленняў», «законы імперый і войнаў» і што людзей з аднолькавымі задачамі ў розныя гістарычныя часы спасцігае падобная ж доля. Усё паўтараецца праз аднолькавыя прамежкі часу ў гісторыі, а ўзрост 33 гады, у любым выпадку, – ракавы, нават былінны Ілля Мурамец і той мусіў «трыццаць тры гады сіднем сядзець на печы», пакуль калікі перахожыя не папрасілі падаць вады.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.