Название: Трынаццаць дзён (зборнік)
Автор: Анатоль Кудласевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Поэзия
isbn: 978-985-7021-57-4
isbn:
Ён маўчаў.
– Я думаў, ты… Гэта нельга сказаць у лоб, павінна заставацца недаказанасць, каб кожны чалавек узрастаў самастойна, даходзячы, высільваўся сваім розумам і душой…
– Давай лепш вып’ем! Прыбег, разбудзіў тут…
– Не, не, не!.. Я не буду піць, а то страха паедзе… Разбудзіў? Я вунь трое сутак не сплю, і нармальна…
…I ўсё ж мы выпілі…
– Дык ты што, уцёк ад жонкі? – спытаўся ён як даўмеўшыся.
– Канечне! Надакучыла ўсё. Не разумее яна…
– Вы ўсё роўна як дзеці, наробіце дзялоў, а мне за вас аддувайся.
– Яна ў цырк пайшла… Не мог жа я пасля споведзі… Ну, дык «падымем» памерлых?! Дапаможам? Учора ж былі Дзяды…
– Сур’ёзна? А я і не ведаў… Дзяды.
– Не даюць Дзяды заснуць! Хочуць Дзяды ўваскрэсення! А колькі можна не спаць, ты ведаеш? Што ж маўчыш?
– Ты што, шызануўся ці прыкідваешся? – Ён схадзіў на кухню і прынёс чайнік, які даўно ўжо свістаў там. – Ты быў у бальніцы?
– А ты што, хіба не быў? Калі не быў, значыць, вар’ят!
– Бляха! Да мяне адны шызанутыя ліпнуць, як мёдам для вас намазана, – з крыўдай і адчаем прагаварыў ён.
– Не хвалюйся, я – нармальны! Што дрэннага ў тым, што я хацеў, каб усім было добра? Людзі злыя былі… Ці ты ў Бога не верыш? – тады іншая справа і другія меркі… Проста мяне не зразумелі тады… I ты быў, я ведаю, іначай не прыйшоў бы да цябе. А дурных увогуле няма, Толя! Ёсць шалёныя, «беснаватыя» па-руску. Гэта жахліва! Яны ўсе вар’яты і ненармальныя, гэта ім нічога не трэба, абы жывот набіць! Ці можа ты іхняю меркаю хочаш мераць нас? Вочы разуй, Толя! I кінь піць!
– Сынок, хопіць мяне вучыць! Ты з сабой разбярыся спачатку. Давай лепш вып’ем яшчэ, зараз Галубовіч павінен прыйсці.
Мы дапілі гарэлку. Курылі і пілі гарбату. Праз паўгадзіны прыйшоў Галубовіч. Дапілі астачу. Гаварылі пра жыццё, паэзію і пра Бога. Анатоль даў мне яшчэ грошай на бутэльку, доўга і нудна тлумачыў, як знайсці гастраном: «Пойдзеш прама, потым направа, сто метраў убок і праз дворык…».
– Не тлумі галавы, што я – малы? Спытаюся. Язык да Кіева давядзе, а як вельмі доўгі, то і да Калымы, галоўнае – запісную не забыцца з тваім адрасам.
Я ішоў і радаваўся, які малайчына Сыс, як ён усё талкова разумее, а толькі прыкідваецца недалёкім, і як мне патрэбна зараз, каб не глядзелі на мяне сямікапеечнымі вачыма… Успомнілася, як у час «улазін-наваселля» пасля двухдзённага банкетавання скончылася гарэлка, кінулі жэрабя: выпала ісці Сысу. I як усе разгубіліся, кожны шкадаваў, напэўна, што жэрабя выпала не яму, баяліся за Сыса: тлумачылі, як не заблудзіцца. I пасля таго, як ён выйшаў, жонка мая сказала: «Не трэба з ім насіцца, як дурні з пісанаю торбаю, ён такі ж чалавек, як і мы…» (Усётакі, якая яна ў мяне разумніца!). I як мы радаваліся, калі ён прыйшоў з цыгарэтамі і гарэлкай, жывы і здаровы.
Я таксама не заблудзіўся. Мы выпілі СКАЧАТЬ