Название: Трынаццаць дзён (зборнік)
Автор: Анатоль Кудласевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Поэзия
isbn: 978-985-7021-57-4
isbn:
Я лёг на канапу. Выключыў святло. Думкі не давалі спакою, выйшлі з-пад маёй улады, здавалася, яны прыраслі да пачуццяў і бунтавалі душу. Я адбіваўся ад іх, увесь час гаварыў тры малітвы: «Ойча наш», Ісусаву малітву і малітву Мытара: «Будзь літасцівы, Божа, і да мяне грэшнага…» Тры малітвы, якія ведаў на памяць. Але, о жудасць! Нават словы малітваў, якія добра ведаў, блыталіся. Заснуць я не змог. Колькі прайшло часу? – не ведаў… Быццам глытаў разам з паветрам расплаўленае жалеза: то ўскокваў, то зноў кідаўся на пасцель…
Уключыў святло. Зноў ухапіў «Крыніцу». Знайшоў «Планіду» Пятровіча… Чытаю… Тое ж самае… І ён ведае! У яго тое ж кола, з якога трэба вырвацца. Тыя ж праблемы: зачараванае кола, кругаварот жыцця, замкнуты ланцуг падзей і здарэнняў, кругавая парука людзей і дзеяў, парука ў хлусні і няшчырасці – словам, квадратура круга, і для таго каб выжыць, трэба рашыць гэтую задачу. Я плакаў…
Пачуў, што нехта ходзіць у суседнім пакоі. Жонка? Асцярожна падкраўся да дзвярэй і зачыніўся на замок. Здаецца, не чула майго галашэння? Д’яблава кола! У кожнага чалавека гэта падобна. Як лёгка дыхалася «Глінай» Разанава, але ж ён нейкі там рэрыхавец… Ці ходзіць у царкву Пятровіч?…
Дастаў дзённік. Што ж было ў мяне ТОЙ восенню? Чытаў, перагортваў старонкі, пераконваўся: усё тое ж самае! Паўтараецца!!! Я зноў ступаю на свае сляды. Я пазнаў іх: такія ж хісткія і безнадзейныя, акропленыя потам і крывёю, такія ж спешныя і адпакутаваныя – я на сваіх слядах! Гэта мае, пакінутыя калісьці, калі я спяшаўся, уцякаючы ад сябе самога, калі хацеў збегчы ад свайго лёсу, і жыццё наноў завярнула мяне на старую дарогу: я ступаю след у след, я пазнаю сваю мінулую хаду – вось сляды, да краёў поўныя чырвонай вадзіцы – то кроў мая, цёплая, і пара падымаецца над слядамі, і паветра яшчэ не ахалодала ад колішняй ліхаманкі… Я зноў на сваіх слядах.
«Значыць, вясною?!» – бліснула думка. Не! Не… Не хачу! Мяне ловяць у пастку! Яны хочуць залыгаць мяне. Хто яны – не ведаю, але адчуваю іх чорныя цені за спінаю… збоку… яны вісяць над маім ложкам, адбіраюць словы малітваў… чытаюць мае думкі, сочаць за кожным рухам…
Столькі супадзенняў сёння. А ўчора? Падумаў пра Жука – і праз пяць хвілін сустрэўся з ім у метро… Пра Трафімчука падумаў, што добра было б убачыць яго, – і вось спадкаў адразу ж каля Дома літаратара. Што гэта? Усё робіцца само сабою. Канешне, другую ноч не сплю. Столькі супадзенняў за той дзень! За тую ноч і за гэты дзень, і за гэтую ноч, што не хочацца класціся спаць. Цёмная ноч-зладзейка забярэ ўсё. І ці можа паўтарыцца ТОЕ ж імгненне яшчэ раз? І ці будзе залежыць ад мяне?
Я ўхапіў чарнавік і таропка пачаў пісаць.
7
І тут нешта грукнулася на вуліцы. Я ўскочыў, доўга трывожна ўглядаўся ў акно – нічога: цёмная ноч. Цішыня. Гора «спіць»? А чаму ж маю душу раздзіраюць крыкі?
СКАЧАТЬ