Название: Трынаццаць дзён (зборнік)
Автор: Анатоль Кудласевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Поэзия
isbn: 978-985-7021-57-4
isbn:
А каму зусім не адкрыта, і хто зусім сляпы і невідушчы і мае каменнае сэрца, адколатае з помніка якому-небудзь правадару, хай помніць, што Бог навучыць болем. Хай моліць і просіць Бога, каб Ен вывучыў праз боль, пакуль ёсць яшчэ час, пакуль не грымнуў удар у апошні раз. Кінь чытаць маё трызненне і бяжы да царквы, не думай, што будзе час, што яшчэ паспееш, што ў іншы раз…
Іншы раз бывае карысна не толькі чытаць, але і лічыць, не толькі грошы, гады-барышы, але і словы, радкі, нават інтэрвалы, каб разабрацца або яшчэ раз пераканацца ў Хрыстовай ісціне.
Мы нічога не ведаем, мы робім так, як звыклі, мы вечныя рабы звычак, каб вылушчыцца са старой скуры, бывае карысна чытаць і паглядзець на свет новымі вачыма, а затым, выцершы ногі свае аб прывычку, атросшы пыл з вобуя свайго, прачытаць, напрыклад, зверху ўніз, або знізу ўверх, – тады іншым разам шмат чаго зразумееш і яшчэ раз пераканаешся ў праўдзе Божай і ў праўдзе сэрца свайго.
8
(Раніца 5 лістапада 94 года)
Я зноў выключыў святло. Чытаў пра сябе малітвы. Падумалася: калі засну, хоць на пяць хвілін, – гэта стане маім канцом. Не! Колькі гадзін? Палова шостай! Рана яшчэ… Але я ўстаў і пачаў апранацца. Пакінуў жонцы запіску: «Я ПАЙШОЎ У ЦАРКВУ». Баяўся, каб што-небудзь не перашкодзіла трапіць туды. Доўга чакаў аўтобуса, падалося: спыніўся час – мне захацелася бегчы напрасткі, а гэта кіламетраў сем: «Толькі б нічога не здарылася і я трапіў у царкву», – непакоіўся я. Вам смешна? Што магло здарыцца, пытаеце вы? У вас што, сястра ў войску служыць, ці страха паехала? Пытаюцца яшчэ, іш ты? Нічога не магло б здарыцца? Вы што?! А калі б мяне зарэзалі па дарозе да царквы? Што б тады? Га? А калі б я трапіў пад колы аўтамабіля? Калі б забралі ў міліцыю ці, скажам, абвінавацілі, што я ў той цёткі кашалёк з грашыма ўкраў – і сведкі б маглі знайсціся. А што, сказалі б, стаяў побач, можа і ён? Я ж не на гульбішча еду, а ў царкву, а гэта вам не жартачкі. Гэта па вечнае жыццё. Гэта не ў піўнушку схадзіць. Ведаеце, колькі небяспечнага падсцерагае нас на кожным кроку? Ведаеце? Асабліва калі ідзеш у царкву (легіёны не дрэмлюць, як мая маці казала), сотні дэманаў высільваюцца, каб не пусціць вас, гэта вам не уркаган за вуглом у цёмным завулачку – гэта дэман. Ён падсуне тысячы прычын і думак, і людзей нават падашле, абы вы сказалі: «Потым, будзе яшчэ час!» А часу – раз! – і не застанецца ні кроплі: цюкбразь! – грымнулася цагліна на галаву, і панеслі вас уперад нагамі без споведзі і прычасця, ну і цяперака, СКАЧАТЬ