Название: Трынаццаць дзён (зборнік)
Автор: Анатоль Кудласевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Поэзия
isbn: 978-985-7021-57-4
isbn:
Я адчуваў, што Нехта думае пра мяне, Нехта клапоціцца і аберагае. Напэўна, людзі завуць Яго Богам. Ён Нябачны, Неспасцігальны і Вечны, Ён Нязменны, Бязмежны, Бясконцы і Ўсюдыісны; Усёведны, Звышмудры і Ўсемагутны, Добры, Святы і Праведны, Ён Сапраўдны і Справядлівы, Ён Творца гэтага свету, Ахоўнік яго і Вышэйшая Сіла і Воля, Ён Доўгацярплівы і Літасцівы – усё гэта Бог. Ён ненавідзіць зло і карае няпраўду, але Ён хоча ратунку для ўсіх, таму што Ён ёсць Любоў, і Сына Свайго аддаў на ахвяру за нашы грахі, Ён Святло, – Бессмяротны, Нятленны і Вечны. За ім тайна і неразгаданасць, бясконцасць і ўсёабдымнасць. Куды падзелася мая заўсёдная хваравітая цікаўнасць? Я ведаю цяпер: не ахапіць мне Яго ўсяіснасці. Як з ім добра і ўпэўнена. Жыццё стварае новыя законы. Зямля, зоры, сусвет – усё падуладна і ўпарадкавана Яго гарманічным законам. Маленькая зёлачка – і яна цягнецца да сонца. Сусвет. Вечнасць. Любоў. «Мир движим любовью». Яна пранікае ўсюды. Усім кіруе. Нешта і я значу ў гэтым вялізным сусвеце? I я патрэбен. Дзякую Табе за ўсё.
«Жыццё стварае новыя законы», творыць… жыццё стварае… Жыццё куе… Жыццё куе свае законы, жыццё куе свае законы…
Жыццё, жы-ц-цё-ё – цягучае, цякучае і салодкае, нібы мёд. Жыццё куе свае законы! Што за гэтымі рукамі? Тайна… Вечнасць… Быццё… Якія яны далікатныя, плывучыя і цякучыя, як само жыццё. «Жыццё куе свае законы» – гэта яны пішуць. Для мяне? Навошта? Запомніць гэта? Жыццё куе свае законы. Жы-ццё ку-е-е сва-е-е за-ко-о-ны. «Итак, не заботьтесь о дне завтрашнем, ибо завтрашний день сам позаботится о своем, довольно у каждого дня своей заботы». Жыццё куе свае законы. Што заўтра будзе… «Не рассуждай, не хлопочи». Што заўтра будзе… «Дневные раны сном лечи». Што заўтра будзе – невядома. «А завтра быть чему-то…». Спазнаеш заўтра. Запомніць гэта? «Запомні». Запаведзь? Першая? Не. Не! Першая: возлюби Бога… Кожнаму свая? Жыццё куе свае законы. Жыццё… А колькі іх павінна быць, запавядзей? Дзесяць. А дзе ж астатнія? «Усяму свой час». Майсею дзесяць давалі? «Не спяшайся». Жыццё куе свае законы.
«Запомні хоць гэтую». Жыццё… «Дай руку, калі хочаш. Лічы. Загінай пальцы». На. «Жыццё куе свае законы» – адзін. «Любі Бога» – два. «Любі бліжняга» – тры. «Не забі» – чатыры. «Не крадзь» – пяць. «Не чужалож» – шэсць. Сем.
«Колькі налічыў?». Сем, але ж павінна быць дзесяць? Я добра помню: десяць, гэта грахоў сем, а запаведзяў дзесяць! «Добра, добра, дзесяць, але ўспомні хоць гэтыя сем». Хмг. «Чаму рука сціснутая?». Лічыў. «Што лічыў?». Запаведзі. «Колькі там?». Сем. «Успомні!». Не магу. «Ну, бач ты які? Давай спачатку: жыццё куе свае законы…». Адзін. Але ж першая не гэтая? – любі Бога! «Мне лепш знаць, што для цябе павінна быць першым». Добра, буду, як скажаце. «Для цябе важней зараз гэта – жыццё куе свае законы – жыві кожны дзень па-новаму. Прыслухвайся да жыцця. Яно дасць на ўсё адказ. Прыслухвайся да свайго сэрца – яно не падмане. Бачыў тайну? Круціў? Круціў! Што зразумеў? «Нічога». Што ведаеш? «Нічога». А вось глядзі, ты кажаш – круціў, удумайся СКАЧАТЬ