Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч страница 15

СКАЧАТЬ дзедам з сенакосу і пачулі, як у возеры нешта квола боўтала, падышлі: здаравенны шчупак трымаў у пашчы вялізнага карася, ніяк не мог справіцца з ім, выбіўшыся з сіл, ён ляпаў хвастом па вадзе каля берага – дзед з разгону брохнуўся ў ваду і грудзямі наскочыў на рыбін, грабнуў уверх рукамі і выкінуў абедзвюх на бераг. Радасныя, мы неслі дахаты неспадзяваны ўлоў, і, пасміхаючыся ў вус, дзед сказаў тады: «Во, заглынуць хацеў, а цяпер самога з’ядуць, так і з чалавекам, які шмат глынуць хоча»).

      3. Чалавек спачатку шукае кнігу па назве, потым па прозвішчы таго ці іншага аўтара, а некалі будзе шукаць адно СЛОВА!

      4. Ён гаварыў: напішу, напішу, напішу… потым, потым, потым… Але так і не напісаў нічога, таму што жыў у абсурдзе, а трэба было проста схадзіць у царкву.

      5. Не люблю абсурду – гэта не маё! Але як часта кажу: потым…

      6. Баюся, баюся, баюся… Мурашка прапаўзе па стале, а мне страшна: раптам яна не туды ступіць і Сусвет разарвецца на часткі… Як добра, што ёсць Бог у небе для ўсяго і царква на зямлі толькі для чалавека.

      7. У царкву не ідуць, а пруцца, душачыся сваімі грахамі, што сплываюць салёнымі слязьмі і прарываюцца скрозь слёзы, уцякаюць ад грахоў, і паганяюцца таксама грахамі – нібы бізуны, сцёбаюць яны па спіне і балюча б’юць па пятках… I нясуць, цягнуць, валакуць за сабою і ў сабе цяжэзныя грахі ў царкву… I не пускаюць у царкву таксама грахі…

* * *

      (Дзень 5 лістапада 94 года)

      Мне зноў зрабілася страшна, і я кінуў пісаць.

      Ехаць у цырк, тым больш пасля ачышчэння, пасля царквы не хацелася, можа нават блюзнерствам было б паехаць пасля такога? (З першымі хрысціянамі рымляне распраўляліся амаль што на цыркавых арэнах сваіх амфітэатраў).

      Я спрабаваў заікнуцца жонцы, маўляў, з’ездзілі б самі, а я лепш адпачыў бы дома, але яна і слухаць не хацела.

      Неахвотна пачаў збірацца. Каб не «накруціць яе на новы віток» незадаволенасці і не раззлаваць канчаткова, апранаў тое, што яна гаварыла, і не спрачаўся. Што будзе – тое і будзе! Запіхнуў у кішэню верлібры, узяў нататнік з адрасамі і тэлефонамі, на ўсякі выпадак паглядзеў, ці ёсць грошы.

      Горад мне здаўся чужым. Я нават не мог арыентавацца: дзе знаходзіцца цырк? Яна ведае – хай вязе. Прыглядаўся да людзей, прыслухваўся да іх гамонкі – ці не зразумелі яны што за гэтую ноч? Усё будзённае: звычайныя размовы, штодзённыя клопаты і праблемы. Ніхто не трывожыцца, ніхто не гаворыць пра душу і не думае пра вечнасць. Яны што, усе спяць? Ходзяць, гавораць, нешта робяць і спяць на хаду? Няўжо яны не адчуваюць набліжэння? Гэта ж можа здарыцца ў любы момант? А яны? – толькі востраць думкі і цюкаюць імі адзін аднаго, для свайго шкадлівага задавальнення, цюкаюць, быццам сапраўды нешта ведаюць лепш за астатніх, быццам у іх наперадзе тысячагоддзі жыцця і ўсё яны яшчэ паспеюць зрабіць.

      Каля цырка выйшлі: я здзівіўся яшчэ, што цырк аказаўся ўсяго толькі метраў семсот ад Дома літаратара, хоць заўсёды ведаў гэта, але на момант выскачыла з галавы.

      Мяне вабна СКАЧАТЬ