Название: Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Вера. Надзея. Любоў
isbn: 978-985-02-1690-8
isbn:
– А ты будзеш па мне галасiць, калi я выпручуся? – спытаў неяк Грышка Нюрку.
– Дулю табе з макам, а не майго галасу, – аж падскочыла тая.
Так яны пражылi яшчэ трохi часу. Бабы, як згаварыўшыся, перахоплiвалi Грышку ўжо нават на цэнтральнай сядзiбе калгаса, што знаходзiлася за тры кiламетры ад iхняй вёскi. Пасля стрэч з «заказчыцамi» Грышка ледзь прыцягваўся да Нюрчынай хаты. Тая на чым свет кляла-праклiнала сваю долю, мужыка-п’яніцу, баб-суседак, з якiмi злыгаўся яе чалавек i якога яны, «вужакi падкалодныя», сурочылi-спаiлi…
Кожны раз Грышка на праклёны жонкi слаба адбрэхваўся i абяцаў больш не пiць. Да Нюркi ён прыкiпеў, ды i назад у брудную халодную кануру на базары ўжо не хацеў вяртацца: пры цёплым Нюрчыным баку яму было набагата лепш. Але дзе ж ты ўтрымаешся ад спакусы перакулiць чарку-другую, паднесеную ледзь не сiлком той жа ўсюдыiснай Мейтай? Нюрка перасварылася з усiмi бабамi, якiх падазравала ў спойваннi свайго Грышкi. А з найлепшай колiсь сяброўкай Сонькай-Мейтай, нават пабiлася.
Неяк Грышка не прыйшоў зусiм начаваць, дамаглася-такi Мейта свайго: упаiла да бяспамяцтва мужыка i проста абвалiла яго на ўслон, на якiм той, небарака, сядзеў-гасцяваў. Нюрка, якой бабы-суседкi данеслi гэтую навiну, такога вераломства сцярпець ужо не змагла: рана-раненька, перад тым як бегчы на ферму, яна выставiла на ганак старэнькi, аблезлы Грышкаў чамаданчык i павесiла на клямку ўваходных дзвярэй новы замок.
Пасля ранiшняй дойкi маладзiца пабегла дамоў. Там яе на ганку чакала клямка з новым замком, якая валялася разам з вырваным з ушулы прабоем. Чамаданчык стаяў побач. Ад нядобрага прадчування ў Нюркi аслабелi ногi. Ледзь пераступаючы iмi цераз парог у сенцы, яна пакiнула адчыненымi ўваходныя дзверы i… нема завыла-загаласiла. Праз хвiлiну-другую енквыццё сцiх…
Сонька-Мейта ў гэты час цiкавала-вiжавала i, пачуўшы несамавiты роў колiшняй сяброўкi, у адзiн мiг коткай пераскочыла цераз невысокi плот i апынулася на ганку. Тое, што Сонька пабачыла, на нейкi момант увагнала яе ў ступар: на падлозе маленькiх сенцаў валялася непрытомная Нюрка, а ў праёме кладоўкi, са збiтым замком на дзвярах, вiсеў з пятлёй на шыi i высалапленым, i чамусьцi вельмi сiнiм, языком Грышка. Адно вока ў яго было расплюшчана. Прыйшоўшы да цямы ад пабачанага, Мейта, не ў прыклад Нюрцы, не закрычала, не бразнулася ў непрытомным стане побач з ёй, а, пераступiўшы цераз былую сяброўку, шчурам пралезла-працiснуласяпрашчамiлася памiж ног Грышкi ў кладоўку. Там яна, акiнуўшы вачыма закуткi, кiнулася да кубла. Разгрэбшы соль, лiхаманкава стала хапаць кавалкi сала i запiхваць яго за пазуху. Калi ўжо там не было месца, Мейта ступiла да скрынi. На ёй вiсеў маленькi замочак. Але ён не супынiў ненажэрную i вераломную Нюрчыну суседку-сяброўку. Пашнарыўшы пад скрыняй, яна выцягнула з-пад СКАЧАТЬ