Название: Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Вера. Надзея. Любоў
isbn: 978-985-02-1690-8
isbn:
– Авой, Сцяпанка!
– Вось каб узяць ды сабраць з усёй вёскi сякеры ды кiнуць iх у калодзезь – вось бы атрымаўся блёх! На ўсю вёску!
– А ўжэ ж, Сцяпанка, а ўжэ ж! Добры быў бы блёх! – пачулi хлопцы Манiн голас.
Невядома, што яшчэ прыдумаў бы сказаць Сцяпан сваёй Манi-Маняшы, але несамавiты рогат хлопцаў-аднагодкаў, які грымнуў побач, сарваў парачку з той лаўкi, нiбы ветрам, i растварыў у цемры.
З таго вечара ў вёсцы Сцяпану не давалi праходу нават малыя: кожны імкнуўся спытаць яго пра «блёх». Няма чаго казаць i пра тое, што да мянушкi Маўчун прыклеiлася намёртва iншая – Блёх. Прыйшлося бедалагу падацца са свайго калгаса шукаць работу «на старане». Сцяпан быў працавiты i яго забралi тралёўшчыкам у леспрамгас. Неўзабаве да яго падалася i Маня: i той не стала жыцця ў сяле праз той «блёх». А тут вайна. Яны так i не паспелi ажанiцца.
Ад Манiнай радні аднавяскоўцы ведалi, што Сцяпан-Блёх ваяваў на той праклятай вайне i вярнуўся з яе з мноствам узнагарод да Манi i ў леспрамгас. Яны пражылi разам больш як пяць дзясяткаў гадоў. За гэты час Маняша нарадзiла Сцяпану «ўсяго восьмерка дзетак», i тыя ўсе паразыходзiлiся па свеце, вывучылiся, i кожны з iх, прыязджаючы да бацькоў, намагаўся забраць iх да сябе ў горад. Але тыя толькi моўчкi хiталi галовамi, што красамоўна азначала – не! А што да сваёй вёскi, дык… абое вачэй не паказвалi да яе, пакуль былi жывыя.
Жартаўнiк
Нарэшце скончылася Вялiкая Айчынная вайна. Народ памалу ажываў, ачомваўся ад вялiкага лiха. Больш за ўсiх даставалася бабам-удавiцам: гаротнiцам адным даводзiлася дзяцей падымаць, хаты будаваць, зямлю апрацоўваць. Мужыкi ў той час, асаблiва на сяле, былi на вагу золата. За iх iшла сапраўдная вайна. Бабы падбiралi ўсялякiх – абы хоць трохi вырушыўся.
Адна з такiх небарак, даярка Нюрка Рабавая, таксама знайшла сабе прымака. Яна яго агледзела ў раёне на кiрмашы, калi вазiла прадаваць яйкi, тварог, смятану. Грышка Кiчаваты ў адной сваёй асобе працаваў там вартаўнiком, сталяром i дворнiкам. Пры такой занятасцi чалавек яшчэ і ўмудраўся памагаць вясковым кабетам штосьцi паднесцi, знайсцi свабоднае месца на гандлёвых радах. Тыя ў падзяку давалi яму хто што: скрылёк сала, пару яек, бутэльку малака, колькi бульбiн. Начлег яго знаходзiўся тамсама – на базары, у маленькай каморцы-халабудзе, прытуленай да «канторы».
Грышка быў невысокi, худзенькi, нешматслоўны. У зашмальцаванай кухвайцы, старэнькiх галiфэ невядомага колеру, стаптаных кірзавых ботах, вылiнялай кепцы-васьмiклiнцы, няголены немаведама колькi часу, ён спачатку «не ўпаў да вока» Нюрцы. Вельмi запушчаны быў чалавек. Як на першы яе погляд – замухрышка заваляшчая, падмятайла нейкi. Сама Нюрка была «добрая лашыца» – так яе ацэньвалi вяскоўцы.
Неяк жанчына прыгледзелася больш пiльна да Грышкi i прыкмецiла, што нi разу не бачыла яго п’яным, звярнула ўвагу, як той спрытна ўпраўляўся з сякерай, рыдлёўкай, iншым iнструментам. «Эге, ды гэта ж золата, а не мужык!» – падумала сама сабе Нюрка i вырашыла прыбраць яго да сваiх рук. Яна ўжо ведала ад баб СКАЧАТЬ