Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов страница 37

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Каб мне хто гэта распавёў – не паверыў бы, але ж гэта здарылася са мною i маёю жонкаю. Вы ж ведаеце, што я падаваў на развод са сваёю Аленаю?

      – Ведаем, – кiўнулi мы з мужам.

      – Але вы не ведаеце чаму?.. Сорамна мне было ў тым прызнавацца.

      Ну, дык я ўжо не разводжуся. Зайшоў да вас прасiць ехаць разам са мною па Алену да яе мацi. Аднаго мяне пасля таго, што сталася, яна i на парог не пусцiць. Збiрайцеся, па дарозе ў машыне ўсё распавяду… …Алена мая была на падрыхтоўцы да аперацыi, я – у камандзiроўцы.

      З’яўляецца да яе ў палату наш участковы i пачынае распытваць пра сямейнае жыццё-быццё, нiчога пры гэтым не тлумачачы. Падчас размовы ён даведваецца ў жонкi, што я знаходжуся ў камандзiроўцы. Пасля гэтага, не мiргнуўшы, як кажуць, вокам, гэты служака заяўляе ёй, што цяпер яму ўсё зразумела. Потым гаворыць Алене, што суседзi выклiкалi яго, калi агледзелi, што дзверы нашай кватэры зламаныя, i што калi ён з’явiўся i зайшоў усярэдзiну, то пабачыў страшэнны вэрхал: на стале – недапiтая бутэлька з гарэлкай, нейкi харч, абванітаваная прыбіральня, пакамечаная пасцельная бялiзна ў спальнi… Агледзеўшы тое бязладдзе, ён усё зразумеў i нават нарад не стаў выклiкаць.

      – Заяву пiсаць будзем? – запытаў мiлiцыянер у маёй жонкi i зноў сказаў ёй, што яму i так усё зразумела.

      – Што вам зразумела? – нi жывая нi мёртвая запытала ў яго мая Алена.

      Той, пасмейваючыся, заявiў ёй, што пакуль я, яе муж, знаходжуся ў камандзiроўцы, яна, мая жонка, арганiзавала гулянку. Потым збегла ў лякарню.

      Гэта ж трэба было ёй на такога паскуднiка нарвацца?!. Але ж паршывыя авечкi ў кожнай чарадзе ёсць. Так i тут здарылася. Магу цяпер уявiць сабе, што зрабiлася з маёй Аленаю пасля такога паведамлення: мала таго, што кватэра ўзламана, дык там яшчэ хтосьцi добра насвiнячыў. Хвала госпаду, што яна была ў лякарнi: дактары прывялi яе да свядомасцi, у яе ж хворае сэрца. Але ж я, целяпень дурны! Я ж, прыехаўшы дамоў, паверыў той версiі ўчастковага i не стаў слухаць Алену, што яна мне там гаварыла. Не разабраўшыся, не паверыўшы ў невiнаватасць жонкі, я, ёлупень дурны, хуценька падаў на развод. Далi нам тры месяцы на роздум. А Алена, пасля лякарнi i маiх скандалаў, сабрала свае рэчы i паехала да сваёй мацi. Што я, iдыёт, нарабiў?! Але гэта ж не ўсё…

      Што б вы думалi? Учора ўвечары заяўляецца да мяне Пашка – сусед па лесвiчнай пляцоўцы, з бутэлькай гарэлкi (а ён хварэе на гэтую справу) i кажа: «Вiктар, я табе штосьцi хачу распавесцi». I распавядае, боўдзiла. Як добра дзесь набраўшыся, не змог адчыніць дзверы сваёй кватэры. Тады вырашыў, што гэта яго жонка не пускае ў хату, узяў i ўзламаў замок. А што яму той замок – ён жа хоць i алкаш, але слесар знатны. Увалiўся ён у тую кватэру i… адрубiўся. Адключыўся, значыць. Ранiцай ачомаўся i пабачыў, што ён абмочаны, абванітаваны… Агледзеўся навокал i зразумеў, што ён у чужой кватэры гуляў-начаваў. Вызірнуў за дзверы яшчэ, сабака, паглядзеў на нумар i… бягом назад. Сабраў, што змог з-пад сябе i пасля сябе i… дыб, дыб, дыб – дахаты бягом. Ён жа, аказваецца, i ўчастковага выклікаў з тэлефона-аўтамата, бо скумекаў, што кватэру нельга так пакiдаць.

      Пасля СКАЧАТЬ