Название: Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Вера. Надзея. Любоў
isbn: 978-985-02-1690-8
isbn:
Дарка рыхтавалася стаць маці. Ягор жартаваў:
– Эх, Дарка – хмелю чарка! Давай сынка – на меншае не згодзен! Дарка аджартоўвалася:
– Ну, Ягорка! Каб былі сынкі ды сынкі, як таго ўсе мужчыны жадаюць, дзе б ты жонку ўзяў?..
Аджартоўвалася, а сэрца сціскалася пад поглядам мужа: было відаць, што ў гэтым жарце не кропля праўды, а значна больш.
Нарэшце надышла пара і ў Матрончыкавай хаце пачулася першае «куга» – Бог даў дачушку.
Цешыліся ўсе: бацькі з абодвух бакоў, Ягор і, больш за ўсіх, Дарка. Яна вынасіла, і зберагла, і нарадзіла першынца. І хоць Ягор хаваўся за сваю ўсмешку, погляд дакорліва гаркоціў: «Я ж чакаў сына!»
«А можа, мне гэта здаецца?» – супакойвала сябе Дарка, і яе вочы зноў свяціліся шчасцем мацярынства.
Дамаўляліся: калі сын – імя дадуць у гонар Ягоравага бацькі, а калі дачка – у гонар Дарчынай маці. Так і зрабілі: назвалі дачушку Кацярынай, чым вельмі ганарылася Дарчына маці і што псавала настрой Ягору.
– Ну вось, мамачка, – казала шчаслівая Дарка, – я не памылілася, ён добры.
– Хай Бог дае! Няхай так і будзе! – адказвала Кацярына-старэйшая.
Ягор пасля радзін яшчэ больш змяніўся, астыў да жонкі, пачаў адбівацца ад дому. Зноў папаўзлі чуткі, што гасцюе ён у адзінокіх маладых жанчын.
Праўду кажуць: чарвівы яблык нечарвівым быць ужо не можа…
Дарка цярпела, рабіла выгляд, што не заўважае мужавых паводзін, цішком, як колісь і маці, намотвала слёзы на кулак.
Затое бацькі не ўтрымаліся і заступіліся за нявестку:
– Сынок! Людзі пачынаюць пароць пальцамі ў вочы, пара брацца за розум. Жонка не горшая за астатніх, дачушка як лялечка…
– Я ў ваша жыццё не мяшаюся, і вы не лезьце! – адгыркваўся Ягор.
– Дарка другое дзіця носіць, а нервуецца, ад слёз не прасыхае! – падыходзілі з іншага боку бацькі.
– Ператопчацца! – зноў гыркаў Ягор. – Яшчэ пабачым, каго народзіць…
Дарка з жахам чакала радзін, бо ведала, што другая дачка непазбежна пагоршыць і без таго складаныя сямейныя стасункі.
І вось зноў закугакала дзіця ў Матрончыкавай хаце, і зноў на свет з’явілася дзяўчынка.
Ягор аж узвіўся:
– Што?! Зноў, можа, Кацярынай назавеш? Напускай на свет адных Кацярын, бракаробка!
Аслабелая ад радзін Дарка плакала і ад шчасця мацярынства, і ад несправядлівых папрокаў.
– Ці ж я толькі вінаватая?.. Xоць пра якую віну можна тут казаць…
Дасць бог, будзе яшчэ і сын, – выціснула яна з болем.
– Чорта лысага! – ускіпеў Ягор. – Будзе, ды не ад цябе! Толькі свісну – роем наляцяць не горшыя за цябе!..
Ішоў час. Ягор, як у маладосці, СКАЧАТЬ