Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ева ў пошуках Адама (зборнік) - Коллектив авторов страница 31

СКАЧАТЬ так. Больш за тое, яна адчула, што ў мяне такая навіна выклікала ніяк не радасць.

      Надзея не стала чакаць ад мяне нейкіх слоў. Яна зразумела? Зразумела, што я разгубіўся, спалохаўся? Зразумела, як у мяне маланкай пранеслася думка: вось, «заляцела» – нікуды не дзенешся, мусіш ажаніцца?

      Зрэшты, усё было няважна. Бо Надзея зноў пачала казаць ціха, вінавацячыся:

      – Я хачу нарадзіць дзіця… Вельмі хачу. Мне ўжо наўрад ці замуж выйсці… Ад абы-каго раджаць не хачу. Васіль… Няхай яно народзіцца ад цябе… Хочаш, я напішу і падпішу паперу, што не буду мець ніякіх прэтэнзій да цябе?

      Я быў не разгублены – мяне літаральна аглушыла. Мноства думак, пачуццяў узарвалі свядомасць. Не было магчымасці за нешта зачапіцца.

      І толькі адна, самая недарэчная, думка пульсавала ў скронях: вось Насця Грыцук – для некага нараджала, а ты – будзеш такім жа сурагатным бацькам…

      – Надзюш… – хрыпата пачаў я, так і не прыпаліўшы цыгарэту. – А ты… Чаму ты не хочаш вярнуцца ў школу?

      Яна зноў села побач, але не прыхіналася, усміхнулася, як павінілася:

      – Табе прыкра, бо ты, следчы пракуратуры, інтэлігент, спіш з гандляркай з рынку?

      Так, яна не абвінавачвала мяне, а менавіта прасіла прабачэння, быццам сама адчувала сябе чалавекам другога гатунку, жанчынай, якая прыдатная для мяне хіба як палюбоўніца, але не як… Не як жонка, не як маці маіх дзяцей.

      Я не ведаў, што адказаць. Я не ведаў, што рабіць далей, як выйсці з сітуацыі, чым завяршыць размову. Не ведаў, проста не ведаў…

      Сяргей Давідовіч

      Ды пачуе глухі!

      Дарка вярталася дамоў з суседняй вёскі, калі знянацку наляцела навальніца. Аднекуль нагнала чорных хмараў, раўнуў гром, адна перад адной распіналіся бліскавіцы.

      Першыя буйныя кроплі дажджу прымусілі Дарку змяніць хаду на подбег. Бегчы асабліва не было куды – голае поле і рэдкі лазняк, праўда, крыху воддаль стаяў адзінока дуб. Здавалася, што і ён, як і маладая жанчына, быў злоўлены навальніцай на бязлессі і цяпер гадаў – у які бок уцякаць.

      Пад ратавальную крону дуба і прыбегла Дарка, аддыхваючыся і выціраючы даланёй мокры твар. Прыбегла своечасова, бо лінула дык лінула – не дождж, а сцяна вады. Маланкі мітусіліся вакол, быццам і самі шукалі сухога месца ў пачарнелым небе.

      Далей Дарка нічога не памятае. Штосьці суха і рэзка трэснула над галавой, быццам неба раскалолася на дробныя кавалачкі…

      Бура пранеслася гэтак жа хутка, як і наляцела. Пастухі, гонячы вечарам дадому кароў, знайшлі Дарку пад дубам. Маланка адшчапіла вяршыню магутнага дрэва, разадрала кару да самай зямлі і не абмінула жанчыны.

      Дарку адхадзілі, яна апрытомнела і паступова вярталася да жыцця. Адно толькі страціла назаўсёды – слых. Яна аглухла. Нязвыклая, страшэнная цішыня запоўніла вушы – ні гуку, ні слова не далятала да яе. Сцяна! Вакол сцяна глухаты.

      Для Даркі пачыналася новае жыццё ў сям’і: з дзецьмі, з мужам – і быццам без іх. Яна нібыта СКАЧАТЬ