Название: Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Вера. Надзея. Любоў
isbn: 978-985-02-1690-8
isbn:
Хлапец так шанаваў і старанна хаваў сваю таямніцу ад чужой цікавасці, што ў вёсцы, дзе ўсё як на далоні, нават не здагадваліся пра глыбіню і сілу пачуццяў, якія спальвалі, ажыўлялі і зноў спальвалі яго сэрца.
Ведала пра гэта толькі іх віноўніца, аднагодка і аднакласніца Алеся – Дарка. Але яе віна перад Алесем, калі гэта можна назваць віной, была толькі ў тым, што яна, Дарка, нарадзілася на свет прыгожай, загадкавай і чароўнай, нібы сапраўды сатканай з сонечнага святла, лугавога шматквецця і празрыстай расы.
Прыкладна гэтак аднойчы сказаў ёй Алесь. Сказаў, набраўшыся смеласці, перад выпускнымі экзаменамі:
– Ты – сонечнае святло! Ты – мая кветка!..
Дарка пырснула звонкім смехам і какетліва запыталася:
– А яшчэ хто я?!.
Алесь, чырванеючы і задыхаючыся ад хвалявання, працягваў, як у сне:
– Ты – раніца кожнага дня!
– А яшчэ хто я? – дапытвалася Дарка.
– Яшчэ ты – мой шчаслівы білет…
– А ведаеш, хто ты? – зноў пырснула Дарка смехам. – Ты – дзівак!
І білет я нешчаслівы для цябе – стаўлю табе двойку!..
Пасля гэтага Алесь больш не падыходзіў да Даркі са сваім юнацкім летуценнем. Бачыліся яны кожны дзень: адна вёска, адны сцежкі-дарожкі, адзін калгас, адны гулянкі-вечарынкі. Дарка ставілася да Алеся ветліва, нават ласкава, хлопец ён быў стрыманы, разважлівы ды і свой, вясковы.
Праўда, стрыманасць і разважлівасць – гэта тыя рысы, якія маладым дзяўчатам не вельмі даспадобы. Ім падавай языкастых ды зухаватых, такіх, на якіх аж скура гарыць і на хаду падэшвы адскокваюць.
Гэта потым, абабіўшыся і наеўшыся мужавых выкрунтасаў, жанчыны з жалем азіраюцца на мінулае і раскайваюцца ў колішняй сваёй несур’ёзнасці.
А па-другое, дзяўчаты не любяць кавалераў-аднагодак. Зелянкі яшчэ! Іх вабяць узмужнелыя ды бывалыя. Яны і слухаць не хочуць пра тое, што пад такой бываласцю нярэдка хаваюцца прайдзісветы і пустазвоны.
Вось яны, станоўчыя Алесевы рысы і малады ўзрост, які хутка і бязлітасна мінае ў кожнага, не дазвалялі Дарцы ўсур’ёз успрымаць яго як будучага мужа.
І гэта былі не адзіныя і не галоўныя перашкоды на таямнічым шляху яднання двух лёсаў. Быў і ў яе, Алесі, на прыкмеце і языкасты, і зухаваты, і бывалы – Ягор Матрончык з суседняй вёскі. Працаваў ён… па праўдзе кажучы, сам чорт не разбярэцца, дзе ён працаваў. Лічыўся каморнікам ці то пры калгасе, ці то пры сельсавеце: хадзіў, пасвістваючы, па вёсках і абмяраў двары і надзелы – каб лішняй соткі зямлі ніхто не ўварваў. А на такой пасадзе трэба мець язычок, вастрэйшы за сучок. Ён яго і меў.
Сам Ягор быў рухавы, чарнявы, ды яшчэ вусамі пад носам абзавёўся. Хлопец – хоць партрэт з яго пішы! На вечарынцы полечку круціць, аж з дзяўчыны абутак злятае, байкі ды анекдоты з языка не сыходзілі, усё на ім гарэла.
Дзе ўжо сціпламу пшанічнагаловаму СКАЧАТЬ