Название: Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Вера. Надзея. Любоў
isbn: 978-985-02-1690-8
isbn:
Дарка, каб магла пачуць свой голас, спужалася б яго, як жахнулася маці, пачуўшы крык дачкі:
– Мамачка, не! Не пускай яго! Толькі не пускай! Дарчына маці выйшла на ганак:
– Здароў, Алеська!
– Вітаю вас, цётка Кацярына! – неяк вінавата сказаў хлапец і спытаўся: – А ці можна да Даркі?
Кацярына ад крыўды на тое, што завецца горкім лёсам, балюча прыкусіла губу:
– Не, Алесік, яна спіць… Ды і што яна табе?..
Алесь таксама да болю прыкусіў губу:
– Што яна мне?.. Эх, цётачка… – крутнуўся і пайшоў.
Дарка доўга і няўцешна плакала пасля нечаканага візіту.
– Няхай бы зайшоў,– прымірэнча сказала маці і ведала, што па губах дачка зразумее, пра што гаворка.
– Эх, мама, – прастагнала Дарка, – не ўбачыла я свайго шчасця тады, што ўжо цяпер…
Маці і дачка думалі, што Алесь, атрымаўшы ад варот паварот, болей не прыйдзе, але памыліліся. Назаўтра ён зноў крочыў да Дарчынай хаты.
Дарка зноў узмалілася, але ўжо не крыкам, а шэптам:
– Мамачка, пашкадуй мяне, не пускай!..
Кацярына зноў выйшла на ганак і, замест вітання, запрасіла:
– Заходзь, Алесік, яна дома…
Ніколі раней Алесь гэтак не хваляваўся, нават тады, перад выпускнымі экзаменамі, калі асмеліўся нагаварыць Дарцы шмат узнёслых слоў. Ад тахкання сэрца, здавалася, абваліцца столь, у роце перасохла, не хапала паветра. Дарка спадзявалася, што Алесь зноў будзе адпраўлены прэч, і ледзь не ўскрыкнула, убачыўшы яго ў хаце. Яна засланіла твар рукамі і заплакала.
Алесь пастаяў ля парога, потым моўчкі сеў на зэдлік і ціхенька сядзеў, гледзячы на Дарку, якая так і не асмелілася адкрыць твар. Як умеў, забаўляў дзвюх дзяўчынак – Кацярынку і Ірынку, потым, зноў жа ціхенька, быццам у пакоі хтосьці спаў, выйшаў. А на выхадзе сказаў Дарчынай маці:
– Дзякуй вам, цётка Кацярына!..
Ён пачаў прыходзіць кожны дзень, моўчкі садзіўся насупраць Даркі, і – якое шчасце! – яна не засланяла твару і не апускала вачэй. Яна нібы купалася ў Алесевых вачах, нібы ўхапілася за ратавальную магчымасць выплысці, не загінуць у жыццёвым віры.
Аднаго разу Алесь, гледзячы Дарцы ў вочы, узяў яе за рукі і ціха сказаў:
– Ты – сонечнае святло! Ты – мая кветка!
– А яшчэ хто я? – запыталася Дарка.
– Ты мяне чуеш?! – ажно крыкнуў Алесь.
– А яшчэ хто я? – перапытала шчаслівая Дарка.
– Ты – раніца кожнага дня!
– А яшчэ хто? – дапытвалася Дарка.
Алесь абхапіў і падняў на рукі Кацярынку і Ірынку:
– А яшчэ ты – маё жыццё! Вы – маё жыццё!.. Ты мяне чуеш, Дарка?!
– Чую! Чую! Цябе, Алесік, чую!..
Раiса Дзейкун
Блёх
СКАЧАТЬ