Название: Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Вера. Надзея. Любоў
isbn: 978-985-02-1690-8
isbn:
– Зарана для прарастання, – без усмешкі адказала Надзея, і было нешта двухсэнсоўнае ў яе строгасці.– Вы хоць елі нешта сёння?
Наколькі пытанне было неспадзяваным для мяне, настолькі яно падалося незвычайна цёплым, чалавечым і дарэчным цяпер, і яно раптоўна зрабіла гэтую жанчыну маім быццам ужо і блізкім сябрам. Падсвядома тарганулася думка: мне ўжо многія гады ніхто не задаваў такога простага пытання з сапраўдным клопатам.
– А вы як думаеце, калі пытаецеся?
Мне захацелася вось такой моўнай гульні, неабавязковай, лёгкай, дзе можна схавацца за паўжартам, дзе дапускалася двухсэнсоўнасць, а ўся гульня ахутвалася воблакам неабавязковасці, штучнай раўнадушнасці – маўляў, як будзе, так і добра…
– Думаю, апетыт у вас наўрад ці быў,– зноў сур’ёзна адказала Надзея.
– І зараз няма, – развёў я рукамі. Сапраўды, я не мог думаць пра ежу, мне здавалася, быццам ад мяне і цяпер тхне тым смуродам з пажарышча.
І ўявіць сабе які кавалак каўбасы, што будзе сквірчэць на патэльні,– не, тое было ўжо амаль выпрабаваннем, якое мне над сабой не хацелася ладзіць. – Але кавы пап’ю з вамі з задавальненнем. Вось толькі абмыю працоўны пыл… і той гар, – вырвалася ў мяне прызнанне. Пятнаццаць хвілін – і я вас чакаю. Вы абяцалі ўчора, – нагадаў я строга.
– Абяцала, значыць, прыйду, – паціснула плячыма Надзея, быццам я засумняваўся ў нечым непахісна стабільным і моцным. – Ідзіце, мыйцеся…
Яна пастукала ў расчыненыя дзверы і зайшла ў пакой, калі я, прыняўшы душ і пераапрануўшыся ў свой стары спартыўны касцюм, ставіў чайнік.
Мае паўдома, што я здымаў, складаліся з невялічкай веранды з двума выхадамі – на вуліцу і ў агарод, і даволі вялікага пакоя, частка якога была адгароджана лёгкай занавескай з тканіны, – тут стаяў стол, два крэслы, газавая пліта і мыйка. Атрымлівалася нібыта кухня. Тут жа, у куце, быў устаноўлены сучасны душ, на сцяне вісеў вялізны электрычны воданагравальнік. Як кажуць, усе выгоды, акрамя яшчэ адной, што знаходзілася ў самым дальнім куце садка, сярод двух вялізных, бы копы сена, кустоў чорных парэчак. У пакоі – вялікая канапа, першая набытая мной асабістая рэч з нерухомасці, а таксама два мяккія крэслы, часопісны столік і вялікі стол з камп’ютарам – усе мае набыткі. Старая плеценая з лазы этажэрка засталася ад гаспадароў – яны прапаноўвалі прыбраць яе, як будзе замінаць, але мне этажэрка спадабалася: яна вельмі ўмяшчальная для кніг, ды і было ў ёй нешта самавітае. Пэўна, матэрыял – лазовыя пруткі рознай таўшчыні – выклікаў пачуццё датычнасці да мінулага.
Надзея зайшла з пакетам і, не пытаючыся, стала выкладваць на стол бохан хлеба, бутэльку гарэлкі і нешта ў цэлафанавым мяшэчку.
– Навошта вы? – па-сапраўднаму разгубіўся я.
– Ну, будзем лічыць, на ўлазіны прыйшла, першы раз у вашай хаце, нельга ж з пустымі рукамі. Як раней людзі хадзілі: СКАЧАТЬ