Название: Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Вера. Надзея. Любоў
isbn: 978-985-02-1690-8
isbn:
Сяргей закурыў чарговую цыгарэту.
– Я ж у той час сюды ездзіў па-сапраўднаму адпачываць: у моры купаўся, гадзінамі на пляжы ляжаў, увечары па ўзбярэжжы гуляў… Жонцы тэлефанаваў час ад часу на хатні тэлефон. І вось раптам перад маім вяртаннем яна перастала браць трубку. Адзін раз, другі, трэці… Спачатку падумаў, ну выйшла куды… У другі раз – мо затрымалася дзе-небудзь на вуліцы… А што на трэці раз было думаць?.. Спытаць, дзе Ірына, няма ў каго: дачка – у Кіеве, а з суседзямі мы не надта сябруем, я нават іхні тэлефон не ведаў.
Ехаў дадому – трывожныя прадчуванні душу вярэдзілі. Прыехаў, званю ў дзверы – ніхто не адгукаецца. Адчыніў сваім ключом… Ляжыць мая Ірына на кухні, на падлозе ў лужыне крыві, а ў кватэры ўсё ўверх дном перавернута… Потым экспертыза паказала, што яе сякерай для мяса забілі…
Ніякіх грошай, зразумела, у кватэры ўжо не было. Год забойцу шукалі, так і не знайшлі. Дзяўчынкі мае, Лера і Ліза, так горка плакалі па Ірыне на пахаванні! Ліза мо грамчэй за родную дачку галасіла…
Пачало віднець, і ў шэрай ранішняй смузе засінела мора. Было яно пустое і спакойнае – адпачывала перад чарговым вірлівым днём.
Сяргей ужо не курыў. Цыгарэты ў яго скончыліся, ды і віно таксама.
Але ён не ішоў па іх у нумар, моўчкі сядзеў у крэсле, узіраўся ў марскую далечыню. Вераніка сядзела ў крэсле на сваім балконе, абшчапіўшы рукамі плечы, накрытыя ручніком, і апусціўшы галаву. Яна баялася СКАЧАТЬ