Название: Мімікрыя
Автор: Аляксандар І. Бацкель
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7021-26-0
isbn:
Яе лёгкія, сэрца, грудзі парасьлі знутры ня толькі глядыёлусамі, але й колкімі маленечкімі ружамі, хрызантэмамі й памаранчавымі календуламі. І кожным разам, як яна штосьці прамаўляла, зь яе рота вылятаў пылок.
Інэса жыла, і была, як вецер, і была, як поле кветак, і вакол сябе насіла сонца, водар і адвечную вясну. Інэса жыла, і была сапраўдным кветкавым садам. Сыноў гэта забаўляла, яны любілі новую маму, якая з кожным днём нагадвала салодкі кветнік, нагадвала казку, магію, нагадвала пра тое, што сьвет можа дзівіць і прыносіць асалоду ў любым выпадку, у любым стане, у любой дамоўленасьці з жыцьцём, Богам, д’яблам, Быцьцём.
З усіх сваіх пражытых гадоў Інэса асобна вылучала першыя, калі яна прыехала ў Менск другім разам, пазнаёміўшыся зь Янам, Вітаўтам і Гэнем. І асобна ў яе гэтыя ня надта далёкія, але ўжо аддаленыя гады, памятаюцца празь Яна, які на той час быў ёй як старэйшы брат, але Інэса марыла пра большае. Ян быў вельмі ўважлівы да яе, ён выконваў усе яе просьбы, загады, падтрымліваў яе пачынаньні з фатаграфаваньнем. Ян, як потым Інэса высьветліла, заўсёды быў да яе звышуважлівы, калі заставаўся адзін, калі ў яго не было аніякіх каханьняў і дзяўчын. Толькі ў тыя часы самоты, ягонай уласнай свабоды, ён часта бачыўся зь ёю, часта наведваўю Гэню, сазвоньваўся зь Вітаўтам. Менавіта гэтая рыса ягонага характару спачатку заблытала, а потым пачала моцна раздражняць ня толькі Інэсу, але й усіх астатніх, бо гэта расцэньвалася як зьнявага, як легкадумнасьць, як тое, што сярод мужчын лічыцца “жанчыназалежнасьцю”, быццам бы Ян станавіўся рабом і, акрамя свайго новага каханьня, захапленьня, больш нічога й нікога ня бачыў, забываючыся на сваіх сяброў.
Ян быў як вада, ён перацякаў і струменіўся праз жыцьцё, праз прадметы жыцьця, празь сяброў і праз здымныя кватэры, і для яго ўласнай дамбаю апыналіся жаночыя целы, жаночыя похвы, заляцаньні й каханьні. Гэта было ў яго стыхійна, як быццам шторм на моры, які руйнуе навокал караблі і можа апантана сьціхнуць, так і Ян, спачатку штурмаваў аб’ект каханьня, а потым раптоўна прачынаўся і бачыў, што вакол яго штыль і яму да ўсяго абыякава, тады ён успамінаў сяброў.
Ян… Трэба аддаць яму належнае – менавіта Ян прыдумаў зьбірацца па выходных на вечары літаратуры й мастацтва. Паглынаў кнігі стосамі, тапіў раманы ў сваіх рэках, у сваіх струменях жыцьця… Ён зь дзяцінства на гэта хварэў і зь дзяцінства апантана захапляўся пісьмом, ён пісаў апавяданьні, казкі, і пісаў іх так жа захоплена, як і кахаў, але ў літаратуры гэта часта не ішло на карысьць, яго вільготныя тэксты мусілі пасьпець абсохнуць, але ён не даваў ім сохнуць, бо празь яго цела праходзіў буйны струмень думак, вобразаў, сюжэтаў.
Інэса хацела жыць зь Янам, хацела кахаць яго ўсім сэрцам, але, калі паветра дзьме на ваду, вада толькі цячэ хутчэй.
Інэсу пачало нястрымна цягнуць у лес, на прыроду, да возера, да рэк, да сасновых бароў, яна ўпершыню за колькі год успомніла, што даўно не была ў сваёй вёсцы, ня бачыла сваю маці, ёй было цікава, як там Юрка, які, СКАЧАТЬ