Мімікрыя. Аляксандар І. Бацкель
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мімікрыя - Аляксандар І. Бацкель страница 8

СКАЧАТЬ не запамінаць гэтае ўвасабленьне інваліднасьці.

      Інэса казала яму, каб ён ня ехаў, дарослы арганізм гэтага не перанясе. Гэта было адзіным, што магла казаць Валодзю Інэса, бо ўсе яе думкі былі зь дзецьмі, якія, здавалася, ляжалі маленечкімі хворымі анёльчыкамі і нават не варушыліся…

      Інэса суткамі не адпачывала.

      Валодзя запіў, узяў сабе колькі выходных з тэхнічных прычынаў і запіў так, як чалавек, які ўсе справы, за якія бярэцца, даводзіць да канца.

Паветра

      Валодзя адарваў Інэсу ад сяброў на добрыя паўгады, яна зь імі толькі сазвоньвалася й некалькі разоў бачылася на агульных выходных літаратурных сустрэчах, калі ўсе зьбіраліся разам са сваімі каханьнямі альбо выпадковымі сябрамі й выпівалі, гутарылі на розныя літаратурныя й мастацкія рэчы, а таксама не забываліся на калялітаратурныя… Інэса аднойчы ўгаварыла Валодзю паехаць зь ёю на такую вечарыну, дзе Валодзя, хто яго ведае праз што, ці то праз рэўнасьць, ці то праз нейкія комплекы й фобіі, нажлукціўся і пачаў скандаліць, сварыцца з усімі, потым плакаць, потым распавядаць, які ён быў выдатны спартсмэн, і скончылася ўсё няўцямнымі скаргамі на лёс, на жыцьцё й на тое, што ён сапраўдны мужчына, але ніхто яго ня хоча і ня любіць. Інэса памятае, як на тым вечары адзіным спакойным, нібыта пітон, быў Гэня, якога яна ніколі цалкам не магла спасьцігнуць і ня надта добра разумела, нават калі ён выказваў нейкія думкі.

      Гэня – сама глеба, нерухомы, шалёны, варя’цкі, статычны, непрадказальны… Ніколі не было вядома, што зараз вырасьце зь ягонай галавы: ці то лебяда, ці то ружа, ці то бяроза, падобная да лёгкага шапаценьня страйнюткай, бела-чорнай думкі пра жыцьцё альбо пра тую ці іншую прачытаную кнігу. Ён заўсёды выглядаў сьвяжэйшым і маладзейшым за астатніх, але тое, што адбывалася пад гэтай вонкавай абалонкай, было невядома нават яму. Гэня называў сябе Дарыянам Грэем, з тым намёкам, што падгніваў знутры, але звонку гной быў нябачны, ён нідзе не прасочваўся, хіба толькі зрэдзьчас зь ягоных вуснаў выпаўзалі сьмярдзючыя і варожыя словы, якія ня мелі адрасату. Час ад часу ад яго струменілася нейкая невядомая хворая энэргія, якая яскрава сьведчыла пра тое, што жыцьцё яго амаль перажавала, і вось яшчэ колькі кавалачкаў ад Гэні – і ўсё, баста, ён будзе зьедзены. Гэня з кожным днём усё глыбей закопваўся ў самім сабе, адрываўся ад рэальнасьці, набліжаўся да сваіх, уласных зацікаўленасьцяў, фобій і заняткаў, усё болей замыкаўся ў сабе, і ад яго ўжо патыхала сырою, волкаю глебаю, сапраўдным мокрым пяском.

      Гэня пераходзіў межы існаваньня, ён, як Гаўтама, праходзіў этапы спасьціжэньня, але ягонае спасьціжэньне прыносіла яму толькі вусьцішны неспакой, толькі жудасны страх шматлюдскасьці ў сьвеце. Гэня завабліваў у свае сеткі і, калі хацеў, сам мог перажоўваць чужыя косткі, хрумкаючы, праходзячыся ад асалоды языком па нёбе, але Гэня быў інтравертам…

Паветра

      Гэта быў звычайны дзень, клясычна звычайны, такі ж звычайны, як і ўчорашні. Нічога не прадказвала нічога. Усё было. Усё было тут і цяпер. І была СКАЧАТЬ