Мімікрыя. Аляксандар І. Бацкель
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мімікрыя - Аляксандар І. Бацкель страница 13

СКАЧАТЬ пранізьлівая дашчэнту… Непрывабны побыт і чалавечыя адносіны, якія цягнуць вас на дно, брыдка й прыгожа, часам усё выклікае нейкую гідлівасьць, а часам эратычнае ўзбуджэньне, часам пачуцьцё глыбокай тугі і, адначасова, для мяне гэтая кніга сталася новым узроўнем разуменьня свайго жыцьця!

      Ян. Сапраўды, новае разуменьне… Я люблю менавіта такія кнігі, якія ствараюць новае для цябе асабіста, кнігі, празь якія вучысься ня толькі жыцьцю, але й пісьму! Калі я быў малым, недзе так чатырнаццацігадовым, я вельмі любіў гэтую кнігу, нават марыў нарадзіцца з такім жа братам-блізьнюком, і каб яго звалі Лукас, а мяне Клаўс, і мы былі б неверагодна бліскучымі садыстамі, мне моцна падабалася гэтая кніга, але, здаецца, на той час я яе ня надта добра разумеў, альбо наадварот, бачыў празь яе сьвет інакш… Не істотна! Мне ў кніжцы заўсёды падабаліся гэтыя пераходы – калі апошняя фраза папярэдняй часткі суадносіцца з першай фразай наступнай. Гэта ўсяго адна фраза, але кожны раз яна вельмі выразна дае зразумець, што цяпер будзе інакш – колькі будзе герояў, хто будзе галоўным, і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні, але акрамя таго, што гэтая кніга неверагодна прыгожая сваімі рэзкімі разваротамі сюжэту, мне яна заўсёды падабалася яшчэ й як проста тэкст, чысты, празрысты тэкст. Тое, як гэты небагаты сінтаксіс дае фантастычны эфэкт… м-м-м… Смаката! Гэта выдатна! Але самае цудоўнае, дык гэта тое, што як толькі ты пачынаеш верыць у тое, што распавёў аўтар, разумець, асуджаць, шкадаваць – раз, і пачынаецца новая частка кнігі, якая пераварочвае ўсё з ног на галаву. І так некалькі разоў, да тых часоў, пакуль ты не пачынаеш блытаць праўду з выдумкай. А пад канец, калі адрозьніць блізьнюкоў адзін ад аднаго практычна немагчыма, аўтар нарэшце спускаецца да чытача й расквітваецца зь ім, як забойца, як садыст, ён адразу пераразае ўсе ніткі апавяданьня, пакідаючы цябе паміраць…

      Гэня. Годная кніга, здаецца лепшай па выкананьні за папярэднюю… Рэалістычная, жорсткая, гідкая, злосная, але ж неверагодна мяккая, спакойная й родная, танюткая й бязважкая… побач з гэтай кнігай не стаялі ані Голдынг, ані Сэлінджэр. Гэтыя дзеці чымсьці нагадваюць Оскара, чымсьці знакамітага Курдупеля Цахеса. Як на мяне, мова скупая, пазбаўленая мэтафар, параўнаньняў, мастацкіх апісаньняў, але ў наш час гэта часта лічыцца плюсам, прыкметай мадэрновасьці ці чагосьці такога кшталту, калі тэкст ёсьць інфармацыяй, ня болей. Які час, такая і мова. Кніга складаецца з трох твораў, кожны твор перакульвае зьмест папярэдняга, як бы перакрэслівае некаторыя падзеі, зьмяняе іх сэнс і зьмест. Жорсткі стыль, шмат гвалту, сэксу, злосьці чалавечай, вельмі мала любові, але менавіта чалавечнасьць у гэтай кнізе вымалявана найбольш яскрава, у кантэксьце вайны, таталітарызму, усеагульнай недаверлівасьці й зласьлівасьці. Дзеці выдумляюць сабе жыцьці, яны проста выжываюць, у адрозьненьне ад падобных герояў у таго ж Коба Абэ, Макса Фрыша альбо Ўільяма Голдынга… І яшчэ мне, хм, падабаецца, што тут не да канца зразумела, што да чаго з гэтымі блізьнятамі… а пэрсанажы якія ў рамане(!): бабуля, СКАЧАТЬ