Название: Мімікрыя
Автор: Аляксандар І. Бацкель
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7021-26-0
isbn:
Як толькі яны скончылі размову, Інэса ўключыла сьвятло ў пакоі й адразу набрала дрыжачымі рукамі Яна.
– Божа, які жах! З кім з нас Вітаўт размаўляў апошні раз, не з табою?
– Не, Інэса, не са мною.
– Я ў сваёй вёсцы… Пакіну дзяцей тут і адразу паеду ў Менск… Наведаю Гэню, і тады да Валі, каб дапамагчы з арганізацыяй пахаваньня… Мо Гэня нарэсьце пакіне кватэру, яны ўсё-ткі зь Вітаўтам блізкія сябры, вучыліся разам… – Наконт Гэні ня ўпэўнены, ён не выходзіў з дому, ты ж ведаеш, недзе ўжо два гады… Ладна, я сёньня не пайду на працу, застануся дома, трэба падумаць… Заўтра пабачымся, займіся там з Валяю справамі, а я ўжо падтрымаю… Здаецца, мяне проста пакінулі ўсе сілы сёньня штосьці рабіць… Паспрабуй Гэню выцягнуць з кватэры. Пакуль.
– Пакуль.
Кніжныя паліцы
Вітаўт жыў у раёне, які быў адным з самых старых у горадзе і адным з самых шалёных на бойкі сярод мясцовых.
Усе дамы вакол былі пяціпавярховымі і ня мелі ліфтаў, як ня мелі й пад’язных дарожак для інвалідаў і парковачных месцаў для машын. А ўладальнікі кватэраў славіліся адсутнасьцю адукацыі. Гэты раён ад самага пачатку, ад першай пакладзенай цагліны быў ахвяраваны тым грамадзянам, якім была “прапісаная” хімія ў савецкія часы. Цяпер ужо іх дзеці праходзілі хімію й прапівалі свае арганізмы. Аднак кватэры тут каштавалі танна, што й тлумачыла Вітаўтаў выбар.
Пазаўчора ў суседнім доме п’яны госьць нанёс свайму сябру трыццаць нажавых раненьняў, дапіў гарэлку й заснуў, а прачнуўся, калі перад ім стаяла міліцыя й заплаканая сьвежасьпечаная ўдава, якая вярнулася з начной зьмены.
Разгублены сабутэльнік так і ня здолеў аднавіць у памяці храналёгію падзеяў мінулага вечара.
Сёньня сьнег ля пад’ездаў быў прыбраны ў высокія гурбы, і дзеці з казыркоў ныралі ў ягосьнег, ім было весела – да дарослых турботаў яшчэ далёка. Вітаўт зьняў кватэру амаль тыдзень таму, на вуліцы імя нейкага камунякі, невядомага нікому з новага пакаленьня. Якраз пайшлі ўгору справы з мастацкімі замовамі, і ён зьбіраў сяброў, каб адсьвяткаваць навасельле й успомніць добрую кніжную традыцыю.
Першаю прыйшла Інэса, яна пакінула дзяцей на нянечку, якая зьнешне выглядала так, быццам бы ёй самой патрэбны быў дагляд, але дзеці яе слухаліся й любілі.
Другім на парозе зьявіўся Гэня, увесь спатнелы, вочы чырвоныя, ён першаю справаю скінуў зь сябе кажух і пачаў здымаць праз галаву швэдар, пад якім быў яшчэ адзін… Змакрэлы, спужаны, ён толькі скасабочана пасьміхаўся, трымаючы ў руках пакет з суседняй крамы, у якім месьціліся бутэлька каньяку, дзьве бутэлькі віна й тры невялічкія шклянкі “Глікадзіну” з аптэчнага кіёску. Гэня заставаўся самім сабою пры любых абстваінах: зімою, стужаю, летам, сьпякотаю, у гасьцях, дома, за працаю…
За Гэнем амаль адразу пазваніў у дзьверы Ян, СКАЧАТЬ