Мімікрыя. Аляксандар І. Бацкель
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мімікрыя - Аляксандар І. Бацкель страница 11

СКАЧАТЬ на гэта глядзець, але сапраўды ўражвае. Такія паліцы павесіць!

      – Так, уражвае! – дадае Інэса, выходзячы з кухні й ладкуючы агульны стол у пакоі, каб нарэсьце пачаць тое, дзеля чаго яны й сабраліся.

      З кухні вярнуліся й астатнія: Гэня і Ян са сваёй спадарожніцай Нэляй. Сёньняшні вечар быў не такі й просты, кожны па дамове мусіў прачытаць адну з кніг: Іен Бэнкс “Асіная Фабрыка”, Агота Крыстоф “Тоўсты сшытак”, Гюнтар Грас “Бляшаны барабан”, Энтані Бёрджэс “Завадны апеяльсін” і ўсе сябры рыхтаваліся гутарыць на тэму сапсаванага дзяцінства, вар’яцтва, вычварэньняў.

      Яшчэ колькі хвілін перасоўваньняў і ўладкоўваньняў сваіхцелаўваколсталайпітва, – іможнапачынацьлітаратурны вечар, які далей будзе зафіксаваны па-канцылярску суха й амаль безэмацыйна, бо запісвалася ўсё ад самага пачатку, як і запаміналася – неайхайна, навобмацак, праз прызму алькаголю й невядома чаго яшчэ, што пакідала пасьля сябе толькі даўжэзныя, нікому непатрэбныя маналёгі, перапыненыя й разьбітыя кароткімі паўзамі, каб мець магчымасьць глынуць сьвежага паветра, хай сабе і разам з тытунёвым дымам:

      Ян. Трэба сказаць, што я якраз люблю такіой дыямэтральны дуалізм. Калі адныя абліваюцца сьлязьмі шчасьця й замілаваньня, а ў цябе кніга выкліквае зьдзіўленьне й раздражненьне, і ты знаходзіш сабе іншых, тых, хто кажа, што гэтая кніга проста сьмецьце. Здаецца, “Асіная Фабрыка” мае ўсе падставы для існаваньня… Месцамі жудасная, месцамі непрыемная, і, нягледзячы на агульную маруднасьць апавяданьня, адарвацца ад рамана складана, хочацца ведаць, што ж далей. У мяне раней было як, Шатляндыя – гэта краіна пустэльных выспаў з чэзлаю расьліннасьцю, якую раз-пораз ядуць дурныя авечкі, але тут усё інакш, вядома, тут ёсьць усё гэта – расьліннасьць, авечкі… але тут яшчэ ёсьць міні-выспа й дом, дзе склеп забіты мяхамі з порахам і жыве дзіўная сямейка: бацька, які захоўвае Вялікую таямніцу ў сваім габінэце й спрабуе падарваць грамадзскасьць сваімі сакрамэнтальнымі адкрыцьцямі, напрыклад, манаграфіяй пра тое, што Зямля ня круглая, а ўяўляе сабою стужку Мёбіюса, або як па пердзежу даведацца, што чалавек еў і які ў яго настрой, характар; Фрэнк, які ня можа вырасьці зь дзяцінства, будуе запруды, плаціны, ладзіць вайнушкі з плястмасавымі салдацікамі, але ня толькі зь імі, часьцяком у расход ідзе й жывы матэрыял, яшчэ ў Фрэнка ёсьць Асіная Фабрыка, Ахвярныя Слупы, Бункер і шмат іншых зразумелых і цікавых толькі яму мястэчак, і Фрэнк захоўвае тры самыя жудасныя таямніцы свайго шаснаццацігадовага жыцьця: яго старэйшы брат Эрык зьехаў з глузду падчас працы ў бальніцы па даглядзе за слабавумнымі дзецьмі й цяпер падпальвае сабак і есьць дажджавых чарвякоў, маці… яна кінула іх, потым праз тры гады прыехала на дзявятым месяцы цяжарнасьці на байку, па-хуткаму нарадзіла й праз два дні пасьля родаў зьехала ў невядомым кірунку, сам Фрэнк ужо тройчы пасьпеў забіць, прычым ягоны падыход да забойстваў уражвае. І, напэўна, самае галоўнае ў кнізе, што пралівае цьмянае сьвятло на ўсё гэта дзікунства й шалёнае дзяцінства – яму сабака, яшчэ калі ён быў малым, адгрыз пісюн зь яйцамі, так, што ён ня СКАЧАТЬ