Мімікрыя. Аляксандар І. Бацкель
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мімікрыя - Аляксандар І. Бацкель страница 7

СКАЧАТЬ пачала шукаць сама.

      Так атрымалася, што ў яе зламаліся хатнія старыя гадзіньнікі, якія былі зробленыя на мэханічным заводзе: увесь гадзіньнікавы апарат быў уманціраваны ў пяцісотграмовы граніт, які звонку меў мэталічны каркас – складаны апарат, невядомая канструкцыя. Гадзіньнікі дасталіся ёй яшчэ ад прабабулі і ані разу не ламаліся… Да гэтага часу.

      Інэса завярнула гадзіньнікі ў хустку, яны былі нязграбныя й адцягвалі дно торбы, і выправілася ў суседні дом, на рагу якога вісела маленькая аблупленая шыльда “Рамонт гадзіньнікаў”.

      Аказалася так, што гадзіньнікі рамантаваў мужчына сярэдніх гадоў, прыгожы, чарнавалосы, з вострымі сківіцамі, шырокаю ўсьмешкаю й сумнымі вачыма. Ён займаўся прыватным бізнэсам адразу ў сябе на кватэры: у калідоры, перад уваходнымі дзьвярыма, была чакальня для кліентаў, першы пакой пасьля чакальні – майстэрня, другі – месца адпачынку. Майстра гадзіньнікаў звалі Валодзя, ён не хадзіў і перасоўваўся па прасторы пры дапамозе вазку.

      Валодзя яшчэ ў падлеткавым узросьце, калі даваў нырца на дамбе Менскага мора, зламаў пазваночнік.

      Валодзя, як пра гэта сьведчыць адна са сьценак у пакоімайстэрні, чэмпіён Беларусі, краінаў СНД і Эўропы па гонках у вазках, а таксама бронзавы чэмпіён Параалімпійскіх гульняў.

      Адзінае, што замінае Валодзю, – алькаголь. Ён п’е, як адданы каханак кахаецца, – шалёна й усёй душою.

      Інэса, якая адразу ўпадабала гэтыя рамантычна сумныя вочы й неверагодна накачаныя рукі, пасьля таго, як атрымала свае адрамантаваныя вінтажныя гадзіньнікі, выявіла, што ў ейнай здымнай кватэры пачалі ламацца ўсе гадзіньнікі запар: наручныя, будзільнікі, гаспадарскія зь зязюляй.

      Інэса закахалася мэнтальна, плятанічна. Яна аніводнага разу, як прыходзіла да майстра гадзіньнікаў, – а завітваць яна пачала нават без гадзіньнікаў, – не запыталася пра яго мужчынскую здольнасьць, да якога ўзроўню ён спаралюшаны, ці ёсьць у яго сям’я, дзеці, жонка, каханка.

      Валодзя адразу сьцяміў, што да чаго, і нават зрабіў вялікі перапынак зь пітвом, бо прыгожая дзяўчына магла лёгка замяніць любыя стымулятары й наркотыкі. Ён пачаў стараньней галіцца, выязжджаць на сьвежае паветра, катацца зь Інэсай вакол дома й па мясцовым парку. Ён ізноў адчуў сябе маладым, тым самым шалёным юнаком у інвалідным вазку, які ганяе па сьвеце й заваёўвае мэдалі на спаборніцтвах, але сум у вачах… ён не выліваўся са сьлязьмі і нават не зьнікаў з усьмешкамі, ён не высыхаў пад промнямі сонца і не вымываўся дажджамі, сум нікуды не сыходзіў, нават калі Інэса зазірала ў вочы, нават калі аднойчы яны пацалаваліся.

      Неяк Інэса здолела ўгаварыць Валодзю на тое, каб звазіць яго на сьвята Дня Перамогі да Стэлы паглядзець на салют.

      Гэты дзень магчыма назваць кульмінацыяй іх адносін, калі закаханы майстар, з шырокай усьмешкаю, задраўшы голаў уверх, лічыў залпы, а ягоны твар асьвятляўся чырвонымі, зялёнымі, блакітнымі, белымі й ружовымі колерамі.

СКАЧАТЬ