Мімікрыя. Аляксандар І. Бацкель
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мімікрыя - Аляксандар І. Бацкель страница 12

СКАЧАТЬ цалкам іншая справа – пісаць пра жахі проста таму, што гэта вусьцішна ці, лепей сказаць, эпатажна. Бэнкс на гэта й разьлічваў? Малайца! Правільна разьлічыў – ён прыўнёс з сабою супярэчлівае ўражаньне. Можна яму папляскаць! Гэтая кніга пабудаваная на чалавечай тупасьці, якая ніяк не ўсьведамляецца, якая проста замоўчваецца, на гэтым чортавым экспэрымэнтатары з хваравітым розумам. Я да канца не чытала, проста прагартала, дрэнь!

      Вітаўт. Ой, Вераніка, што ты лезеш са сваімі “не спадабалася”… Тут проста гульня з таямніцаю, якая на працягу ўсяго раману трымае чытача. Мала цяпер такіх пісьменьнікаў, здольных трымаць сюжэт на адной падзеі, на адной галоўнай рэчы. А потым усё адразу раскрываецца, і ўсе шматлікія дзівацтвы й намёкі складаюцца ў адну карцінку, становяцца зразумелымі й маніякальнасьць апавядальніка, і шматлікае іншае. Мне падабаецца, што тут ёсьць тлумачэньне. Бацька Энгус не рэгіструе ўласнае дзіця, не пускае яго ў свой габінэт ні ў якім разе, кульгае ад таго, што ягоная жонака зь вельмі свабодалюбным характарам адразу пасьля родаў пакаціла на матацыкле ды зламала яму нагу. Ён, акрамя таго, пра што казаў Ян, склаў энцыкляпэдыю вымярэньняў уласнага дома, куды крапатліва занесена ўсё: ад даўжыні ножак стала й тэлефоннага дроту да ёмістасьці лыжкі, ён прымусіў сына вывучыць усё гэта на памяць, рэгулярна правярае. Гэта ж неверагодна сакавіта, гэта цудоўны раман… Мяне ўласна ў некаторых момантах ён узбудзіў! Усе мусяць даўно зразумець, мужчына без жанчыны ператвараецца ў лайно, у падабенства, у маньяка, у шалёнага маньяка! Усе мужчыны такім чынам губляюць чалавечае аблічча, а калі вам яшчэ адрэзаць хуй! Тут увогуле адбудзецца дзікае, шалёнае ператварэньне ў невядома каго ці што!

      Усе пакрысе пьюць ўіскі, разьліўное нефільтраванае піва, набытае ў суседняй міні-піўнуншцы на рагу дома… каньяк… хтосьці ўжо перайшоў на мянтолава-мятны Глікадзін… кураць цыгарэты, сігарылы, лёгкую траўку… закусваюць сырам, памідорамі, белым, чорным хлебам, цытрынаю, памэлаю, аліўкамі, ядуць вэнджанае мяса, рвуць зубамі вэнджаны сыр… запіваюць усё зялёнай халоднай гарбатай, кока-колай, фантай, цытрынавым сокам, ананасавым сокам, яблычным сокам, вадою з распушчаным парэчкавым варэньнем, пьюць каву, дзьмухаюць на гарачае, мружацца ад халоднага, патнеюць ад сьпякотнага…

      Інэса. Яшчэ ў дзяцінстве я не магла спакойна назіраць за тым, як хлапчукі з маёй вёскі, зьбіраючыся на футбольным стадыёне, прэпаруюць безабаронных лялячак, жабак, кузурак, жукоў-насарогаў, як яны ловяць мышэй і галубоў і бьюць іх камянямі з рагатак… Ва ўсім гэтым было столькі першабытнага зьверства, глупства, непатрэбнасьці й неабгрунтаванай жорсткасьці, што я проста згубіла падлік аплакваньням няшчасных кузурак і ўласную няздольнасьць неяк паўплываць на малалетніх садыстаў. Я проста назірала, часам заплюшчвала вочы ад вычварэнстваў, але ніколі іх не спыняла, я таксама была часткаю гэтага… Калі нехта зь іх у больш сталым узросьце пераключыўся на кацянят, шчанюкоў, а потым і на бамжоў – я ўжо не зьдзіўлюся… Дзіўная СКАЧАТЬ