Дыялогі з Богам (зборнік). Валянцін Акудовіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыялогі з Богам (зборнік) - Валянцін Акудовіч страница 9

СКАЧАТЬ пабег далей.

      Шкада мне зрабілася прафесара. Ну колькі яго засталося, на два разы ў сральню схадзіць. Амаль усяго сябе аддаў чалавек справе, і на табе…

      Абгарадзіў я стол, бы мурам, важкімі кнігамі са збору класіка жменяй скубсці і па каліўцу шморгаць, уздыхнуў засмучана і ўжо збіраўся развітацца, як нечакана прафесар ускараскаўся на небяспечную вышыню аднаго з фаліянтаў ды крычыць:

      – І хай сабе! Як выпрастаюцца, дык лаўчэй будзе і жменяй скубсці, і па каліўцу шморгаць.

      – Прафесар, трымайцеся, – залямантаваў я ў адказ.

      Ледзьве паспеў. Злавіў прафесара ўжо ля самай падлогі, і то адно таму, што добра натрэніраваны нахіляцца.

      Аднёс прафесара ў ложак, а сам пайшоў.

      Іду па вуліцы і разважаю: ад вялікага сораму да пыхлівага гонару адзін крок.

      Як у ваду глядзеў.

      Неўзабаве абганяе мяне адзін з тых, надта сарамлівых.

      – Куды, – пытаюся, – бяжыш?

      А ён, з падскокам, адказвае:

      – Бягу крычаць: злазь з даху, не псуй гонты.

      Я подбегам услед. Ногі віруюць, а галава вярэдзіць: ну куды ты, дурань, прэшся, што там, грошы за дзякуй даюць?

      Выбягаю да Палаца і аж вачам не веру. Столькі народу на пляц убілася, што і вужака паміж ног не праслізне. Ніколі не думаў, што ў нас такая процьма сарамлівых. І ўсе, як адзін, на Палац пазадзіралі галовы.

      Бачыш ты іх, не паспелі выпрастацца, як вунь куды галовы пазадзіралі…

      І равуць у адно горла:

      – Злазь з даху, не псуй гонты.

      – А што, не злазіць? – пытаюся ў бліжэйшага з сарамлівых.

      – Учапіўся, што той клешч.

      – Кляшчу пакуль запалкай не прыпячэш, не адпусціць, – міжволі ўспомніў я.

      – Якія запалкі? Мы культурны народ, у нас тысячагадовая гісторыя!

      – Дык чаго енчыць, калі гісторыя. Ён жа на даху сядзіць, а не на карку…

      І яшчэ хацеў нешта сказаць, але часу не хапіла, бо міліцэйскія штыхі ўжо рассякалі пляц. Я, натуральна, наўцёкі, ды дзе там. Выперазалі што мае быць. Вярнуўся да хаты злосны, як не ў пару разбуджаны чмель. Халера іх пабяры, гэтых французаў, думаю. Калісьці панавыдумлялі абы-чаго, а нашыя сарамліўцы цяпер пра тое ўспомнілі і баламуцяць народ дыскусіямі. Ад сораму яшчэ ніхто ніколі не паміраў, а з дыскусіі часам такое пачыналася, ад чаго потым не адзін дыскутант уласным языком душыўся…

      Зрэшты, чаго злавацца на французаў? Хіба я без іх не ведаў, што калі ў дзяцінстве бацька па срацы мала лупцаваў, дык потым міліцыянт абавязкова па спіне аддубасіць!

      Вялікі вэрхал

      Апошнім часам мы неяк забыліся на Бога і таму лічылі, што вышэй за Маскву нікога няма. Дарэмна так лічылі. У вербную нядзелю саслізнулі з бліжэйшай аблачыны два анёлкі і перадалі нам цыдулку. Усё, што там было напісана, я пераказваць не буду, але справу патлумачу.

      Рэч у тым, што Бог вырашыў, каб далей мы з уласнага розуму жылі і самі вылучалі, каго з нябожчыкаў у пекла накіроўваць, а каго ў СКАЧАТЬ