Название: Дыялогі з Богам (зборнік)
Автор: Валянцін Акудовіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Поэзия
Серия: Я кнігу маю
isbn: 978-985-562-011-3
isbn:
Як потым засведчылі вучоныя, наша гара была нават на некалькі сантыметраў вышэйшая за Джамалунгму, і пра Джамалунгму хутка ўсе забыліся, бо яна ўжо не лічылася паперадзе ўсіх.
З тае пары самыя дужыя мужчыны свету (і нават сёй-той з пінгвінаў) едуць да нас, каб адсюль ускараскацца на нябёсы. Мала каму з іх шанцуе дапнуцца да зораў, аднак здараюцца і шчасліўчыкі. Пра іх назаўтра пішуць у газетах, і той чалавек, што апынуўся гарой, тады злуецца на газеты і зайздросціць ужо не толькі абранцам нябёсаў, але і нягеглым пінгвінам…
Няма чаго і казаць, як нам да гонару, што сёння нашае мястэчка ведаюць ва ўсім свеце! Адно што кепска – цень ад гары надта ж цяжкі і доўгі. Таму мы ходзім сагнутыя крукам і сонца, лічы, не бачым, акрамя як самым падвячоркам акрайчык.
Недарэкі
Па той бок рэчкі жылі адны людзі, а па гэты – зусім іншыя. Праўда, мы ніяк не маглі ўцяміць, чым яны розніліся паміж сабой.
Начасцей адны з другімі спрачаліся наконт рэчкі.
– Куды вашай смярдзючцы да нашай чысцюлі, —пахваляліся адны.
– Брахуны вы, – крычалі з другога боку. – Нідзе болей няма такой рэчкі, як наша. Спытайцеся людзей.
– Што праўда, то праўда. Цудоўная рэчка, – сведчылі мы і веславалі як мага хутчэй.
– Ну вось, чулі? – цешыліся адныя.
– А мы вам што казалі,– крычалі другія і шпурлялі на той бок камяні…
Бачыць Бог, мы не хлусілі. Рэчка сапраўды была прыгожай.
Ненавуковая субстанцыя
Лепей за нас ніхто не ўмее нахіляцца. Я гэта не сам выдумаў, аб гэтым ва ўсіх падарожных кніжыцах напісана, і таму да нас шмат хто едзе.
Жыве, скажам, чалавек на Барнэа, працуе, а потым пагартае падарожную кніжыцу і падумае сам сабе: нешта я даўно ні ў каго на карку не сядзеў. Трэба з’ездзіць туды, дзе самі нахіляюцца.
І прыедзе да нас, і пасядзіць, а потым вернецца на сваё Барнэа і зноў працуе.
Праўда, апошнім часам штосьці стала з намі рабіцца. Сёй-той пачаў саромецца свой карак пад чужую сраку падстаўляць. Столькі часу ганарыліся, а тут чамусьці трэба саромецца. Я гэтага аніяк не разумею. Тым болей, што інакш мы і не можам. Калі ў каго карак вызваліцца надоўга, дык ён нудзіцца, не ведае, навошта жыць, і нават, здараецца, вар’яцее.
Натуральна, я не мог ухваліць тыя настроі, што раптам запанавалі сярод надта сарамлівых. Пакідалі работу і крычаць на кожным рагу: досыць зневажаць сябе перад усім светам!
– Толькі таму свету і спраў углядацца, хто там сябе зневажае, – кажу я ім.
А яны мяне не слухаюць і, дзе ні сустрэнуцца, распачынаюць дыскусію. Адзін прапаноўвае сланоў з Індыі завезці, каб замежныя аматары не на нашых карках, а на слановых гойсалі, другі раіць шыі намыльваць – маўляў, хто ні сядзе, дык адразу скоціцца, а нейкі аграном з Капыля СКАЧАТЬ