Название: Дыялогі з Богам (зборнік)
Автор: Валянцін Акудовіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Поэзия
Серия: Я кнігу маю
isbn: 978-985-562-011-3
isbn:
Вялікімі святамі мы ішлі да каменя і маліліся там, а ў нядобрыя дні спяшылі да яго вастрыць косы і сякеры. Мы не ведалі, што ён думаў пра нас, але побач з ягонай трывушчай і нам было лягчэй адольваць жыццё.
Потым мы вярталіся дахаты, а ён заставаўся. І тады да яго туліліся буры ды завеі. А ціхімі зорнымі начамі побач збіраліся вякі ды стагоддзі. Яны прыходзілі сюды з усімі зданямі і прывідамі былога. Тады ля каменя было не пратаўчыся…
Аднойчы падвячоркам тут запыніўся чалавек з далёкай стараны і пасля ўжо не схацеў вяртацца дадому. Ён збудаваў кузню ўскрай вёскі, і з тае пары мы мелі цвярдзейшыя за крэмень сярпы ды падковы.
– Добры ў нас каваль, – хвалілі мы. – Толькі і ён не можа зрабіць жалеза мяккім.
– Навошта вам мяккае жалеза? – дзівіўся каваль…
Не хутка, не адразу, аднак вырабіў ён кавалак жалеза, мякчэйшага за воск.
– А цяпер выкуй з яго долата, – прыдумалі мы. – І каб было вострае, як джала.
Каваль абурыўся з нашых вымудраў, але ён быў не абы-якім майстрам. І аднойчы ў нядзелю мы сабраліся ўсім народам і рушылі да каменя. Каваль выняў з кайстры долата, і я мяккім жалеззем вылашчыў на камені два словы:
Уладзімір Караткевіч.
Тут ізноў наляцелі авадні, толькі джалы ў іх ужо былі даўно паабламаныя.
Далей нам заставалася адно дачакацца, калі вызваліцца вецер і аслоніць аблокамі шалёнае сонца.
Каб у пару забуяла бульба
Былі мы, і быў ён. Мы ведалі, чаго хацелі, а ён хацеў проста жыць. Садзіць бульбу і слухаць цёплым адвячоркам, як у ліпах гудуць хрушчы…
Але не мы першыя прыдумалі, што ніхто не мусіць заставацца сам-насам. Да таго ж нас было многа, а ён быў адзін. І мы паабрывалі хрушчам крылы.
Зараз ён прыйдзе і стане слухаць наш рэй.
Ён, як мела быць, засумаваў, толькі зноў не пайшоў да нас. Цяпер ён слухаў свой сум, і мы не ведалі, што нам рабіць далей.
Так, нас было шмат і мы былі разумныя, а ён быў адзін і дурны, як варона, але ўпотайкі кожны з нас здагадваўся, што ўсе мы разам – толькі рэха ягонага суму.
– Трэба пайсці да яго і запытацца, што яму ад нас патрэбна, – аднойчы сказаў нехта.
І мы пайшлі і запыталіся, а ён адказаў:
– Каб у пару забуяла бульба.
– Хіба ад нас залежыць, у які час радзіць бульбе?
– Тады навошта вы?
– Каб нас было шмат.
– Дзён таксама шмат, але што з таго?
– З дзён і людзей складаецца жыццё. Хіба ты гэтага не ведаў?
– Я ведаю адно: зранку трэба ісці на поле, а вечарам дахаты, дзе ў ліпах гудзе сум.
І мы не знайшліся, як тут яшчэ запярэчыць чалавеку, у якога ёсць свой сум і непазбыўны клопат, каб у пару забуяла бульба.
Першае каханне
Мы і перажагнуцца не паспелі, а Богусь ужо сядзеў на чырвоным даху касцёла. Аднак гэтага яму падалося мала, і ён усцягнуўся СКАЧАТЬ