Дыялогі з Богам (зборнік). Валянцін Акудовіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыялогі з Богам (зборнік) - Валянцін Акудовіч страница 6

СКАЧАТЬ паглядзіць, што ў вас робіцца (ківае туды, дзе ціха): абслуга – не абслуга, быдла нейкае рагатае. Увесь час адно крэкча і рыкае. А ўмовы – матка Боска, што за ўмовы! У гной да барады загоняць і потым па галовах капытамі скачуць. У нас хоць і прыпякае часам, але як схопішся таньчыць, дык нават і весела.

      – А можа, той далікатны панок мае рацыю, – не вытрываў Здэнек. – Усё жыццё былі мужыкамі, з гною не вылазілі, дык хай хоць на тым свеце з панамі паскачам.

      – Пачакай, – кажа Яўхім. – Раптам нехта з другога боку крычыць:

      – Ты куды, свінячае рыла?! Ці ж не бачыш, што там і аднаму месца не хапае? А ў мяне – глядзі які прастор і глыбіня, што мора.

      Азірнуўся я, а там у сажалцы з кіпенем голы чалавек у генеральскай фуражцы плавае. А як шпарка – не раўнуючы шчупак…

      Тут Яўхім змоўк, і мы распачалі сварку. Лаянка, лямант – енк такі стаяў, што, пэўна, у пекле цішэй. Хто быў на патэльню пагаджаўся, хто на сажалку: маўляў, паколькі яна вялікая, дык па краёх, мабыць, не так пячэ…

      Стаміўшыся ад сваркі, мы прычапіліся да Яўхіма.

      – Халера яго, хлопцы, ведае… Што ні кажы, да гною мы з маленства звыклыя, а як яно ў іншым месцы будзе – не паспытаўшы, не скажаш.

      Быццам і слушна разважыў сусед. Толькі няма ў мяне да Яўхіма даверу. Яго і за гаспадара ніхто ніколі не лічыў. Сноўдаўся ўсё жыццё па вёсцы, абы дзень да вечара. А як ухопіцца за якую кніжку, дык і скаціну не дагледзіць. Можа, ён з кніжак і навыдумляў усё тое, што тут нам чоўп. Бо хто ж цябе пусціць у пекле швэндацца, быццам гэта кірмаш. Пэўна, і вокам міргануць не паспеў, як далі яму такога выспятка, што куляй назад вярнуўся…

      Ат, чаго там шмат казаць, калі нават на той свет чалавек не справіўся ў свой тэрмін патрапіць.

      Гаротны лёс

      Усяму свету вядома, што лепей за нас ніхто не ўмее наракаць ды скардзіцца. Мы і грамаце навучыліся раней за іншых, каб скаргі начальству пісаць.

      Пакуль быў Бог, мы болей яму жаліліся і тады неяк без начальнікаў абыходзіліся. А як Бога адмянілі, дык начальнікаў адразу спатрэбілася процьма, бо нехта ж павінен быў чытаць нашыя крэмзы.

      Але гаворка тут не пра скаргі, а пра нашае ўмельства перамагаць бяду скаргамі. Іншыя, як загарыцца хата, бягуць па ваду, а мы збярэмся ля вагню і наракаем на лёс. Не паспеюць галавешкі астыць, як у нас ужо і слёзы павысыхалі.

      Нашае майстэрства трываць ды жаліцца здавён цікавіла вучоных. Дзе мяжа і ці ёсць мяжа іхняй трывушчы? – нарэшце паставілі яны пытанне рубам. І падпалілі ўсе нашыя хаты.

      – Тут ужо напэўна яны кінуцца тушыць, – было іх меркаванне.

      Дудкі! Дачакаліся мы галавешак і пабеглі ў лес абдзіраць бярозы. А як абадралі, дык такую скаргу на бяросце напісалі, што і сёння без слёз чытаць немагчыма.

      Моцна зажурыліся вучоныя, бо далей не ведаюць, што яшчэ можна з намі зрабіць.

      Але потым адзін акадэмік згадаў:

      – За мяжой людзі разумнейшыя, – кажа.

      Тады СКАЧАТЬ