Название: Дыялогі з Богам (зборнік)
Автор: Валянцін Акудовіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Поэзия
Серия: Я кнігу маю
isbn: 978-985-562-011-3
isbn:
Другі – карэтай з панам, які сказаў, што будзе намі апекавацца, бо цяпер мы ягоныя халопы.
Трэці – цягніком, куды неўзабаве паселі лепшыя з нашых хлопцаў.
Чацвёрты…
Чацвёртага разу не было.
Толькі самалёты праляцелі над намі – і кіравалі тымі самалётамі нашыя хлопцы. Мы яшчэ махалі ім рукамі, а ў небе далёка на захадзе і далёка на ўсходзе, далёка на поўначы і далёка на поўдні ўжо выраслі да самых аблокаў паганыя грыбы.
І мы ўсе памерлі.
І калі мы паміралі на ахутанай гарачым попелам зямлі, дзе яшчэ зусім нядаўна было столькі людзей і вёснаў, я ўспомніў, што гэты пякельны агонь пачаўся з аднаго нераскладзенага вогнішча на выгане за нашай вёскай.
Прыпавесць
Сум на тэму вяртання
Чалавек доўга блукаў па свеце, а як прыстаў да берага айчыны, дык адразу спатыкнуўся аб свой цень.
– Хіба цябе не было са мной? – здзівіўся чалавек.
– Я тут чакаў.
– Можа, таму я і вярнуўся?
– Пайшлі, – адказаў цень.
Яны паволі падняліся на пясчаную выспу, адкуль пабачылі мястэчка, дзе гэты чалавек нарадзіўся і асталеў.
Чалавек балюча пасміхнуўся і шморгнуў носам. Потым прамармытаў нешта з агідай да самога сябе, і яны рушылі далей. Цень бег паперадзе, як сабака.
– А мо ўжо позна? – засумняваўся чалавек. – Можа, не трэба было вяртацца? Колькі тут засталося жыць!
– Жыць ніколі не позна, – запэўніў цень.
Там, дзе сцежка напрасткі скіравала да мястэчка, цень аббёг чалавека і стаў ззаду.
– Цяпер ідзі сам, – сказаў. І чалавек пайшоў.
Ён не запальваў святла. Сядзеў на зэдліку ля печы, марнаваў тытунь, цвіркаў слінай на вуголле і, падахвочваючы агонь трэскамі, думаў, што гады ў дарозе, як трэскі: зырка гараць, але хутка згараюць.
– Ты шкадуеш аб гэтым? – спытаў агонь.
– Чаго там шкадаваць, – сказаў чалавек і кавалкам сталёвага прэнта паварушыў прысак.
Гаючае святло пляснула ў сырыя куты хаты, загудзеў комін.
– Што згарэла, тое не згніло, – суцешыў агонь.
Чалавек нічога не адказаў, перакуліўся ў мінулае, спрабуючы ахапіць яго цалкам, але разбэрсаныя па свеце гады не збіраліся ў жыццё. Вусны чалавека пакутліва перасмыкнуліся, і ён зноў сплюнуў на вуглі.
– Я ўмею варыць бульбу і смажыць сала, – раптам нагадаў агонь.
– Што з таго, калі я на ўсё забыўся, – роспачна прамармытаў чалавек.
– Але ты навучыўся нечаму іншаму, – лагодна азваўся агонь.
– Я навучыўся швэндацца па свеце і не заўважаць, як ацярушваецца пад ногі жыццё…
На гэты раз прамаўчаў агонь.
Трохі пазней чалавек акрыяў і як бы запытаўся:
– Хіба крама СКАЧАТЬ