Дыялогі з Богам (зборнік). Валянцін Акудовіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыялогі з Богам (зборнік) - Валянцін Акудовіч страница 10

СКАЧАТЬ Масквы загіне, таго без чаргі ў рай.

      Вайскоўца падтрымала колькі ветэранаў.

      – Як трэба сябе не паважаць, – казалі яны, – каб хоць на хвіліну паверыць, быццам ёсць нехта вышэйшы за Маскву. Таму мы прапануем на месцы адно складваць спісы і адпаведныя рэкамендацыі, а пасля Масква хай сама вырашае, каго куды.

      Нарэшце! Я ўжо цыгарэты ў кішэні намацаў, а той дзядок у кажуху нават паспеў за дзверы выскачыць, але тут…

      Ёсць у нас тут адзін такі, надта разумны.

      – Вы што, – кажа, – зусім з глузду з’ехалі? Масква нас усіх у апраметную сплануе, а на тыя ўтульныя месцы, што нам у спадчыну належаць, сваіх пасадзіць.

      Аклізаў… Зноў улегліся ў спрэчку, аднак нічога лепшага не змаглі прыдумаць, як звярнуцца да ўсяго паспаліцтва за парадай. І добра зрабілі. Бо недзе праз тыдзень прыйшоў да нас чалавек аж з-пад Мазыра і кажа:

      – Парады ў мяне няма, але я пігулкі прыдумаў. Танна каштуюць.

      – Навошта нам твае пігулкі? – адказваем.

      – У мяне не ад жывата пігулкі, – тлумачыць. – Хто маю пігулку глыне, той паміраць не будзе…

      Нарэшце! Схапілі мы гэтага адмыслоўца з-пад Мазыра і давай на руках падкідваць. Кідалі-кідалі, а потым пачалі думаць, што будзе, як мы адно нараджацца будзем. Калісьці нам сваёй зямлі не хопіць, і апалоняць беларусы ўсю зямную кулю.

      – І тады ўсюды па-нашаму размаўляць будуць! – усцешыўся я.

      – І ў Маскве па-нашаму? – здзівіўся нехта.

      Мы азірнуліся па баках і пачалі адзін аднаго пераконваць, што гэткае нашэсце беларусаў на сусвет да дабра не давядзе. Рана ці позна пагоняць нас усіх назад у балоты, дзе мы і патопчам адзін аднаго.

      Тады падкінулі мы таго чалавека з-пад Мазыра апошні раз, а лавіць ужо не сталі…

      Між тым з розных месцаў пачалі чуткі даходзіць, што нябожчыкаў цяпер нават не хаваюць, бо як ты ні пільнуй, а нейкая сіла ўсё роўна труну на грудок выпіхвае і крыжы на трэскі ламае.

      Натуральна, у народзе разгубленасць. Па ўсіх прыкметах набліжаўся канец свету, прынамсі, гэтага, а што ў такім выпадку рабіць – ніхто не ведаў, бо раней канца свету яшчэ не здаралася. Таму нам нічога не засталося, як на ўсялякі выпадак вымыць сподняе і чакаць.

      Невядома, колькі трэба было б нудзіцца ў чаканні, але раптам усхапіўся той, надта разумны:

      – Загіне свет ад нашай нерашучасці, і што потым пра беларусаў скажуць?

      – Сораму ад людзей не абярэшся, – дадаў нехта збоку.

      І, напэўна ад сораму, мы неяк у адзін момант вырашылі: калі няма ў нас згоды, каго куды выпраўляць, дык пойдзем без перабору ўсе разам у апраметную, абы толькі белы свет цалкам не ляснуў.

      Праўда, вайсковец з ветэранамі нас не падтрымалі.

      – Вы нам не закон, – кажуць. – Як Масква палічыць патрэбным, гэтак і станецца.

      Але іх ужо ніхто не слухаў, бо тут зноўку вылузнулі з нябёсаў тыя самыя анёлкі. Яны памарудзілі хвілінку, а затым паведамілі, што за нашу ласку СКАЧАТЬ