Название: Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах
Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические детективы
isbn: 978-985-7180-58-5
isbn:
Разбудзіў жа яе Тэдзі, які ўзяўся бессаромна гойсаць наўпрост па падушцы Яўгеніі Канстанцінаўны, намагаючыся давесці да сумлення гаспадыні, што няшчасны pies мае права на свабоду перамяшчэння – саскочыць з высокага ложка сам, нягледзячы на баявітасць, ён пабойваўся.
– Адчапіся, Тадзік, – прабуркатала панна Пракшына, захінуўшыся ад сабакі локцямі, і тут жа спахапілася: прыкрае супадзенне імёнаў надало выразнасці зданям, з дужых абдоймаў каторых яна толькі што вырвалася.
З цалкам пазбаўленым вытанчанасці крахтаннем Яўгенія Канстанцінаўна выкараскалася з ложка, спусціла на падлогу гадаванца ды, паціраючы лоб, патупала да вокнаў. Адвесіўшы цяжкую штору, дзявіца хваравіта здрыганулася ды ўтаропілася з-пад набрынялых за ноч павек на вуліцу: у аблічча ёй біла занадта яркае сонца, якое ўжо знаходзілася значна вышэй, чым яна меркавала. Панна Пракшына пахмурна перавяла позірк на збан і шклянку, якія месціліся на століку побач, ды, спісаўшы свае пакуты на шараговае dehydration[37], наліла сабе вады, аднак тая аказалася цёплай ды смак яе трохі аддаваў пылам. Не здолеўшы пераканаць сябе ў тым, што гімнастыка перад сняданкам таксама магла б зараз дапамагчы, панна Пракшына адкінула і недарэчныя думкі пра politesse[38]. Накінуўшы зверху начной кашулі халат, яна адчыніла дзверы, якія апантана шкроб Тэдзі. Разам з гадаванцам Яўгенія Канстанцінаўна пацягнулася прэч з пакоя: сённяшні расклад наўрад ці мусіў стацца ўзорам арганізаванасці.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Примечания
1
Падрабязней чытач можа азнаёміцца з гэтым запісам ад 5 верасня 1875 года ў адмысловым раздзеле «З журналаў панны Пракшыной» (гл. напрыканцы кнігі).
2
прадпрымальнік (анг.)
3
у пакоі (анг.)
4
спартовец (анг.)
5
Уваходзьце! (анг.)
6
сабака (польск.)
37
абязводжванне (анг.)
38
этыкет, ветлівасць (фр.)