Название: Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах
Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические детективы
isbn: 978-985-7180-58-5
isbn:
– Ах, вось ты пра што! Пабачу Штэйна ды распытаю, – адмахнуўся Канстанцін Мікалаевіч, аднак, адзначыўшы непрыхільныя змены ў абліччы дачкі, дадаў: – Калі цябе так цікавіць з’яўленне дуката ў інжынерскім флігелі, то няхай, напішу графу Чапскаму. Усё ж ты маеш рацыю, Джынні: гэтая манета пакуль наш адзіны доказ і, магчыма, яна шмат пра што можа распавесці. А каму, як не графу, ведаць пра гэта, усё ж некалькі гадоў таму ён выдаў кнігу якраз па польскіх манетах. Сам я не разбіраюся ва ўсіх тонкасцях гэтага, – ён узважыў на далоні дукат, – перыяду, то, сапраўды, дашлю ліст. Спадзяюся, граф не пагрэбуе даўнім знаёмствам.
Задаволеная тым, што здолела скіраваць татухнавы разважанні ў рацыянальнае, як ёй падавалася, рэчышча, Яўгенія Канстанцінаўна хацела была працягнуць абмеркаванне дэталяў, якія маглі б выявіць яшчэ якія-небудзь схаваныя пакуль бакі справы. Аднак пан Пракшын рашуча спыніў следчыцкія парывы дачкі. Самалюбства дзявіцы было крыху ўшчэмлена, яшчэ і Тэдзі прыхапіў за палец на знак помсты за не самае пяшчотнае расчэсванне.
Ну і добра, яна сама ва ўсім разбярэцца – пасля dinner[34] панна Пракшына мела на мэце ўзняцца ў пакой, які ёй звычайна адводзілі падчас гасцяванняў у бабуліным маёнтку, ды дбайна апісаць у сваім нататніку ўсё, што яна сёння пабачыла, а пасля трошкі паразважаць ды супаставіць асобныя факты. Магчыма, ёй выпадзе нават нарысаваць табліцу, каб не выпусціць з памяці ніводнай дробязі. Даядаючы салодкі гарбузовы пірог, які Ганна Юр’еўна згатавала па модным амерыканскім рэцэпце, Яўгенія Канстанцінаўна меркавала, колькі слупкоў змесціцца ў яе падарожнай кніжачцы. Але ж татухна, які заўважна палагоднеў пасля смачнага пачастунку, насуперак усім планам панны Пракшыной, прапанаваў закласці банчышка.
Спачатку нашая дзявіца хацела адмовіцца. Разменьваць літаратурнае натхненне ды цвёрды намер разблытаць злачынства на сумніўны азартны запал? Вядома ж, яна вышэйшая за падобныя ваганні і ўжо вырашыла, што абірае. Аднак спакуслівы татухнаў прыжмур ды незнарок узгаданы адмоўны вынік мінулай гульні зрабілі сваю справу: душа Яўгеніі Канстанцінаўны была захоплена заганным жаданнем адыграцца, якому яна не магла супраціўляцца. Таму праз некалькі імгненняў ламберны столік быў ужо раскладзены, пярэстыя калоды распакаваныя, whiskey[35] разліты, а сігары, якіх у звычайным жыцці татухна ніяк не прызнаваў, клапоцячыся пра здароўе сваё і ўсёй сям’і, – запаленыя. Добра, што матухна ўсё ж засталася ў Менску!
Нарэшце прасадзіўшы дзесяць рублёў асігнацыямі, панна Пракшына заўважыла, як ад распаленых пачуццяў (а мабыць, ад звычайнай нягоднай сквапнасці?) у яе зноў пачало паторгвацца вока. Прытрымліваючы яго пальцам ды спадзеючыся, што гэтая ейная рыса, што перашкаджае навучыцца як след блефаваць, не надта кідаецца ў вочы, дзявіца паскардзілася татухну, што прымудрылася СКАЧАТЬ
34
Звычайна: «абед», але таксама можа ўжывацца і ў значэнні «вячэра» (анг.)
35
моцны шатландскі альбо ірландскі алкагольны напой (анг.)