Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова страница 18

СКАЧАТЬ родны свет, дзядок жа нарадзіўся тут, у XVI стагоддзі! – У мой час.

      – Так, мадэмуазэль, вельмі даўно. Пасля таго як бацька паведаміў мне таямніцу люстраў, я пачаў дапамагаць яму рабіць разлікі, а потым ён сказаў, што прыйшоў час паспрабаваць прайсці ў іншае вымярэнне. Некалькі разоў усё праходзіла цудоўна, і я паспяхова вяртаўся дадому. Але аднойчы бацьку прывезлі адно люстра. Мы доўга даследавалі яго, а потым яно адчынілася. Я прайшоў скрозь яго і трапіў у пачатак 40-х гадоў ХХ стагоддзя. Я, вядома ж, яшчэ не ведаў, што гэта за час. Раней мне не выпадала трапляць у настолькі далёкую будучыню. Люстра раптам зачынілася, і я не мог вярнуцца. Тады якраз ішла Другая сусветная вайна. Мне не пашанцавала, я трапіў пад бамбёжку, і мяне кантузіла. Я апынуўся ў шпіталі. Усе думалі, што мяне асабліва цяжка кантузіла, бо я не казаў ні слова. Толькі ўявіце, мадэмуазэль, ці мусіў я размаўляць?! Мова ж, хаця і была мне знаёмая, надта змянілася. Мяне, пэўна, ніхто б не зразумеў. Тым больш я ўсё ніяк не мог усвядоміць, у якое стагоддзе трапіў, і не ведаў, як паводзіць сябе.

      Выпадкова да мяне трапіла газета. Праз яе я з цяжкасцю даведаўся пра дату і сяк-так – пра апошнія здарэнні. Прыслухоўваючыся да галасоў медсясцёр, лекараў, хворых, якія ачуньвалі, я менш-больш асвоіў мову. Памятаю, сядзелка так узрадвалася, калі я пачаў размаўляць!

      Калі скончылася вайна, я вырашыў адшукаць тое люстра. Я адразу ж накіраваўся на Сціклю. Я ўзрадваўся, калі ўбачыў, што наш дом застаўся цэлы. Унутры нікога не было. У доме ўжо даўно ніхто не жыў. Я ўзняўся наверх, але знайшоў там толькі два люстры. Я пазнаў іх. Адно вяло ў XVII стагоддзе, а другое якраз было тым самым, скрозь якое я прайшоў у XX стагоддзе. Зразумела ж, адразу яно не адчынілася. Я чакаў усю ноч, але ўрэшце заснуў, так і не дачакаўшыся. Затое ў наступную ноч я прайшоў у родны дом. Выявілася, што бацька ўжо некалькі гадоў як памёр. Тады я вырашыў забраць усе мапы, схемы і табліцы, у якіх былі апісаны ўласцівасці люстраў, і вярнуцца ў ХХ стагоддзе. У бацькі гэтаксама былі немалыя грошы. З іхняй дапамогай я аднавіў наш дом і хутка стаў дастаткова заможным чалавекам. Потым я пачаў набываць люстры, але хутка выявіў, што многія з іх не захаваліся. Таму мне прыходзілася часам вяртацца сюды, каб адзначыць тыя, якія я не знайшоў.

      І вось, зусім нядаўна мне прывезлі яшчэ адно люстра. Аднак яно ніяк не жадала мне адчыняцца. Тады я выставіў яго ў вітрыну, але не для таго, каб прадаць. Я чакаў чалавека, якому яно было прызначанае. Мушу шчыра вам прызнацца, мадэмуазэль, убачыўшы вас, я быў надта здзіўлены: не думаў, што люстра абярэ дзіцянё.

      – Між іншым, мне ўжо шаснаццаты год, – пакрыўджана прабурчала Бася.

      – Прабачце старому – мякка ўсміхнуўся пан Альбрыхт і працягнуў: – Тым не менш мне не заставалася нічога іншага, як прыняць выбар люстра. Я пачаў за вамі назіраць і, калі вы прыйшлі ў чарговы раз, вырашыў даведацца, дзе вы жывяце. Мне трэ было пераканацца ў тым, што люстра здолее адчыніцца, калі яго прывезці да вашага дома, вы ж зараз ведаеце, як важна супадзенне месца. Калі вы прыйшлі ў маю краму з матуляй, я быў гатовы на любыя ўступкі дзеля таго, каб праверыць гэта. Выбачайце, СКАЧАТЬ