Название: Сонечны чалавек (зборнік)
Автор: Андрэй Дзічэнка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Электронная кнігарня
isbn: 978-985-7165-03-2
isbn:
– Дзевяць гадзін. Вячэрні прыём прэпарата.
Галаўны мозг, вытачаны і злеплены з самых лепшых парод архаічнай драўніны, зжэрты тэрмітамі. Траншэі, шчыліны, тунэлі – густая кроў засыхае, утвараюцца поры. Быццам пажоўклая пемза, прысыпаная чырвоным парашком і аброслая шчыльнай карой, схільнай да гніцця. Скрозь рубцы прасвечваецца вадкасць. Яна ліпне да тканак і прыносіць боль. Прыкладзі намаганні, адарві бінты ад сухой раны – і зноў пацячэ кроў, ад выгляду якой ужо не ванітуе.
Зідавудзін. Усё, што нас аб'ядноўвае на канчатковым этапе. Калі стадыя дзеяння віруса і пачатку актывацыі сіндрому ўжо ў дарозе, цяжка думаць пра рознагалоссі і старыя крыўды.
Ты часта ўспамінаеш той час, калі была яшчэ зусім дзяўчынкай з заплеценымі ў касу чорнымі бліскучымі валасамі. Ужо тады ўяўляла сабе невядомасць як нейкі цягнік, які заязджае ў цёмны тунэль без адзінай лямпачкі дзённага святла. Даўжэзны чыгуначны склад, сабраны з велічэзных чорных цаглін і круглых цыбулін замест колаў. Ён нясецца спачатку па тунэлі бязважкасці, а потым выпадае ў бязмерны вакуум, дзе няма ні дна, ні столі. Нават зорак няма. Нешта падобнае ўтрымлівае шпрыц, калі праз тоненькую іголачку адна вадкасць складанага хімічнага рэчыва ўкараняецца ў іншую біялагічную сістэму і ўтварае злучэнні, якія нясуць шчасце. Усё гэта падобна да алхіміі, пакуль зноў не адбываецца вяртанне ў век навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Рацыянальнасць не ідзе на карысць.
Прычына адчайнага стану зусім не ў гэтых рэчах.
– Амаль поўнач. Кладзіся на ложак, мая маленькая дзяўчынка.
«Маленькая дзяўчынка», «маленькая дзяўчынка»… І так разоў дзесяць. Можа, больш. І яшчэ будзе зноў «маленькая дзяўчынка», «маленькая дзяўчынка», «маленькая дзяўчынка»… Інакш як можна было дапусціць такое? Толькі быць маленькай. Бо дзецям Бог даруе ўсе кепскія ўчынкі.
«Ты так часта называеш мяне маленькай дзяўчынкай, што я ўжо паверыла ў гэта. Што я – маленькая дзяўчынка на дзіцячай пляцоўцы. Я босая, а ў густой сакавітай траве шмат вострых аскепкаў. Ножкі рэжуцца. Каленкі б'юцца. Рукі цягнуцца да пагнутага турніка, які нехта моцны хацеў прыціснуць да зямлі. Рукі цягнуцца да дугі. Калі ўзяцца за яе аберуч, можна папаўзці ўверх».
Мы не імкнёмся ўвысь. І тым больш не пераадолеем гэтую крутую дугу, падобную да горнага серпантыну, абсыпанага чорным попелам. Зідавудзін нагадае пра гэта мінімум два разы на дзень.
Калі надыходзіць ноч, арганізм патрабуе зносін. Праз пастаяннае бяссонне толькі і хочацца рабіць, што размаўляць адно з адным. Гэта ўсё ж лепш, чым спаць. Каця баіцца нават думаць пра сны, таму што можа адключыцца, лежачы на спіне. А калі засне на спіне, то СКАЧАТЬ