Название: Сонечны чалавек (зборнік)
Автор: Андрэй Дзічэнка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Электронная кнігарня
isbn: 978-985-7165-03-2
isbn:
Ён такі ж вясёлкавы, прыгожы. Няўлоўны, як той шарык, што ляціць. Не такі надакучлівы, як Зідавудзін.
Не парашок крышталічнага колеру. І не белы.
Горкі раствор для інфузій. Затым – паспрабаваць заснуць.
Калі б яно было чалавечых памераў, то нагадвала б пластмасавага васьмінога, які пахне шаўкапрадам. Ліпкія шчупальцы зацягваюцца ўсё тужэй вакол шыі. Усё, што можна зрабіць, – гэта калоць яго ў цвёрдую скуру знішчальна-таксічнымі прэпаратамі.
«Баю-баюшкі-баю», – шэпчаш ты калыханку для віруса. Але ён усё не сунімаецца, павялічваючы вытворчасць мяцежных бялкоў.
«Баю-баюшкі-баю», – цябе возьмуць замуж выключна рытуальна, працятую адной-адзінай дэфларатыўнай кропельніцай.
– Здаецца, мы сталі неверагодна блізкімі і існуем толькі адно для аднаго.
Каця адказвае, што «так».
Яна прыгожая, толькі дурная. Чытае шмат разумных кніг, а потым панікуе і ідзе гуляць, пакуль не стоміцца.
Самае галоўнае, што мы да гэтага часу кахаем адно аднаго. Гэтага ні вірус, ні яе бацькі ніколі не зразумеюць.
Уначы мы глядзім музычны канал. Там чорна-белы Фрэдзі Мэрк'юры і велізарная воля да жыцця, якую ён транслюе ўсім прапашчым. Я адчуваю да яе тое ж, што яна цяпер атрымлівае ад асуджанага музыканта. Вялікае каханне, якое не сцерці ніводным, нават самым далёкім іншапланетным вірусам.
Дзеля гэтага варта даведацца, што такое Зідавудзін.
Розум, гонар і сумленне
Агаф’я Пятроўна не выглядала злосным чалавекам, аднак усе ў двары яе цураліся і сыпалі праклёнамі толькі пры згадванні яе імя. Парадаксальна, але людзі, якія жывуць у гэтым кутку вялікага горада, не ведалі адзін аднаго ў твар, аднак назаўжды запомнілі старую Агаф’ю. А ўсё праз яе аповеды пра загінулага сына, якога многія памяталі мілым, усмешлівым хлопчыкам з хуліганскай кампаніі вулічнай шпаны.
Стукалася Агаф'я ў хісткія дзверы, абабітыя дэрматынам. Вартавала суседзяў каля пад’ездаў і нават падсаджвалася да шумных кампаній яшчэ зусім юных школьнікаў. Але тыя толькі смяяліся з яе, а іншы раз і зусім ганьбілі бруднымі словамі, ад якіх станавілася моташна на душы. Дзверы ёй ніхто не адчыняў.
– Разумееце, у мяне быў сын. Аляксандр, як дзеда звалі… – але ў адказ сутулая жанчына з поліэтыленавым пакетам махнула на яе свабоднай рукой і паскорыла хаду.
Агаф'я ўжо не плакала, калі справа тычылася несправядлівасці. Апошні раз яна выцірала маршчыністы твар шурпатай хусткай роўна праз сорак дзён пасля смерці сына. Ён ёй прысніўся і паведаміў, што пакінуў межы планетарнай сістэмы, у якой страшна пакутаваў, а значыць – наступіў перыяд спакою. Пасля гэтых падзей мінула ўжо каля пяці гадоў, СКАЧАТЬ