Название: Сонечны чалавек (зборнік)
Автор: Андрэй Дзічэнка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Электронная кнігарня
isbn: 978-985-7165-03-2
isbn:
Таццяна марыла пачуць, як староннія галасы чытаюць ёй вершы, якія нябачнай ніткай праніжуць бесперапынны разумовы струмень. Напэўна, ад мужчын ёй патрэбныя былі глоткі і гартані, здольныя агучваць страшнае.
У адзін момант паэтэса вырашыла, што прычына такога спажывецкага стаўлення да сябе – адсутнасць запісаных слоў на аркушах паперы. Зачыніўшыся ў цесным пакоі і ўключыўшы залішне яркую медыцынскую лямпу, Таццяна пачала пісаць.
Але нешта пайшло не так.
Замест прыгожых строф і вытанчаных слупкоў на аркушы ў клетачку з'яўляліся толькі шасцёркі і кляксы. Зліваючыся ў іншым вымярэнні, яны ператвараліся ў чарцей. Тры шасцёркі. Пяць кляксаў. Калі шасцёрак і чарцей стала роўна па трынаццаць на ўсёй прасторы аркуша, Таццяна сур'ёзна задумалася аб прасторавай несумяшчальнасці з навакольным светам.
– Буду пісаць першага кастрычніка! – вырашыла паэтэса і, скамячыўшы аркуш, скарміла яго козачцы Агаф'і з суседняга двара. Здаецца, Таццяна калісьці чула, што ў коз ад паперы ў клетачку баліць жывот, але злосць з-за шасцёрак і кляксаў не дазволіла ёй зрабіць інакш.
Бабуля вучыла Таццяну, што зло можна толькі пераварыць, а есці самой паперу з чарцямі зусім не хацелася.
За дзень да прызначанай даты дзяўчыне раптам стала зразумела, што трыумф наўрад ці адбудзецца і што прызначаць напісанне радкоў, што натхняюць, на першае кастрычніка было найгрубейшай памылкай. Калі б яна зразумела гэта пазней, то здарылася б і зусім непапраўнае. А так – можна проста мадыфікаваць стужку часу.
– Як жа я знайду выхад з сітуацыі? – з гэтым пытаннем Таццяна звярталася да неахайных мужчын, звар'яцелых ад часопісных вабнотаў дзяўчат і ненавіснікаў усяго вакол старых, пачарнелых праз пажаданні смерці ад ананімных сацыяльных работнікаў.
Усе яны, нібы змовіўшыся, нічога выразнага не адказвалі, а апошнія дык і зусім пагражалі жорсткай расправай. У выніку Таццяна вырашыла, што зробіць бінарны манеўр, а значыць, лік адзін у дзясятым месяцы года ператворыцца ў лік адзінаццаць.
Адзінаццатага кастрычніка яна возьме сшытак і напіша тэксты. Яны дазволяць не думаць пра кошт кавы ў цёплых установах вялікіх гарадоў.
Але з надыходам прызначанага дня паўтарылася тая ж гісторыя: шасцёркі больш чым раней лезлі на паперу, а чэрці наогул афарбоўвалі цэлыя ўчасткі густой чорнай непранікальнай безвыходнасцю. Металічны стрыжань драпаў паперу, запаўняючы таямнічай лічбай усю прастору і ўсяляючы ў розум Таццяны думкі пра непазбежнасць трагічнага лёсу.
Калі не засталося больш свабодных клетачак, дзе не красавалася б спехам выведзеная шасцёрка, Таццяна разарвала аркуш і пачала стрыжнем рэзаць свой твар. «Дадзена мне джала ў плоць, анёл сатаны, прыгнятаць сябе, каб я не ўзносіўся», – казала яна, утыкаючы дзіду аўтаручкі сабе ў шчокі, вусны, СКАЧАТЬ