Сонечны чалавек (зборнік). Андрэй Дзічэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сонечны чалавек (зборнік) - Андрэй Дзічэнка страница 8

СКАЧАТЬ Меліціна злавалася, калі маці прыносіла робатам кацёл з гарачай і нясмачнай кашай. Яна адмаўлялася есці і нават лаялася на магічнай дзіцячай мове. Робаты давалі ёй патрымаць зброю, і яна адчувала, як становіцца іх часткай. Потым яна змерзла, і адзін з іх закруціў яе ў сцяг зрынутай рэспублікі.

      Далей – высокая тэмпература і жаданне сагрэцца як мага хутчэй.

      – Мы сыходзім з Югаславіі назаўсёды! – ён гэта маме крыкнуў на сваёй мове, але не быў сваім, таму што не страляў па татах дзяўчынак. Мама пайшла з ім і ўзяла Меліціну.

      У новым горадзе, дзе было шмат машын, яна таксама думала, што ўбачыць такіх жа чорных і зялёных чалавечкаў без пачуццяў. Але дарэмна: гэта быў практычна Бялград (нават з падобнымі тварамі), але абсалютна ціхі.

      – Тут не паляць хат і жывуць людзі, – казала маці Меліціне, падбадзёрваючы яе да новага жыцця. Дзяўчынка з цікаўнасцю аглядала шыі тысяч новых людзей і ўяўляла, як трэба іх роўненька абезгалоўліваць, каб не атрымалася ірваная папера. Неахайная ірваная папера, якую хочацца камячыць.

      На шыю Аляксея яна таксама доўга глядзела, а потым узяла і правяла пальцам. Яму стала казотна, і ён пачырванеў. Настаўніца сказала строга некалькі слоў, і ў тую ж секунду дзеці пачалі глядзець у сшыткі і вельмі рэдка – адзін на аднаго. Меліціна закахалася ў яго шыю.

      Яшчэ праз 10 гадоў яна ўпершыню заснула з маладым чалавекам і папрасіла не сціскаць яе горла, калі ён рабіў ёй добра. Раніцай яна доўга плакала і прасіла прабачэння ў свайго роднага таты, які да гэтага моманту ўжо быў у адной лодцы з айчымам.

      Кафка

      Там, дзе ён вырас, мала хто чытаў дэкадэнцкую літаратуру і ўжо тым больш задумваўся пра нейкую хрэстаматыйную філасофію. Кафкам яго празвалі хутчэй выпадкова. І зусім не праз падабенства з вядомым пісьменнікам. Сам Кафка думаў, што яму далі такое імя праз бясстрашнасць, якую яго мама называла «адмарожанасцю».

      Нос яго быў перабіты ў двух месцах. А адзін толькі погляд даваў зразумець, што ў любую секунду Кафка гатовы сціснуць кулакі і надаваць па твары і рэбрах выпадковаму мінаку. У іншых сітуацыях, сустракаючы сабе падобных, ён мог дастаць складанчык і пакінуць асабісты аўтограф на жыватах і тварах супернікаў.

      Не, ён зусім не быў агрэсіўным хлопцам. І нават у першыя секунды зносін з вартавымі парадку стараўся паводзіць сябе ветліва і з павагай. Але нічога не дапамагала. Людзі ў форме, як галодныя дваровыя сабакі, кідаліся на яго з дубінкамі і шокерамі. Ён жа, нібыта быў тыграм у мінулым жыцці, упіваўся ў глоткі супернікаў, і тыя баязліва вішчалі, размахваючы сродкамі самаабароны.

      – Такіх, як ты, не любяць, – казаў яму тоўсты прапаршчык, які пісаў чарговы пратакол.

      – Такія, як я, наогул на мяжы вымірання, – адказваў Кафка, прыкусіўшы скрываўленую і распухлую губу. Рукі яго былі прыкаваныя да крэсла тугімі кайданкамі. За спінай стаяў змучаны сяржант з бліскучым ад поту тварам, ён раз-пораз біў Кафку цвёрдай дубінкай па галаве. Як СКАЧАТЬ