Название: Сонечны чалавек (зборнік)
Автор: Андрэй Дзічэнка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Электронная кнігарня
isbn: 978-985-7165-03-2
isbn:
Вырашыўшы, што нават у гэтым велічэзным натоўпе безаблічных людзей ёй няма месца, яна выправілася ў сутарэнні, дзе пахла саладкаватым ацэтонам і наогул было цёпла праз абгорнутыя ў шклавату трубы. Звычайна па буднях там нікога не было. Але на гэты раз на поліэтыленавым пакеце сядзеў разгублены студэнт.
– Родненькі мой! Што ж ты тут робіш у такі час цёмны?! – узрадавалася Агаф'я Пятроўна.
– Час сапраўды цёмны… – адказаў студэнт і пачаў далонямі абмацваць гарбастую бетонную падлогу.
– А сыночак у мяне быў, дакладна ты выліты!
Студэнт, пачуўшы словы бабулі, страпянуўся. Зняўшы акуляры, ён дастаў лінзу і што было моцы сціснуў у далоні. Пачуўся трэск. Кроў дробнымі кроплямі пачала падаць на зямлю, ствараючы дысгарманічны агідны ўзор з металічным водарам.
– Закон захавання энергіі адмаўляе ўсякае, можна так сказаць, знікненне без следу…
Вочы бабулі загарэліся. Ёй захацелася абняць незнаёмага студэнта, але спачатку трэба было выказацца.
– А сыночак мой у В’етнаме ваяваў! Герой! У залатую кнігу краіны яго гэтыя занеслі… За незалежнасць ваяваў.
Тым часам студэнт, мачаючы кончык указальнага пальца ў рассечаную далонь, маляваў на бетоне літары іншапланетных алфавітаў. Прынамсі, ён так лічыў.
– В'етнам гэта добра. Паліць напалмам мірных таксама добра.
Бабуля, пачуўшы знаёмыя словы, якімі калісьці трызніў сын, войкнула і пачала так хутка прамаўляць словы, што сама не паспявала сачыць за іх сэнсам.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.