Сонечны чалавек (зборнік). Андрэй Дзічэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сонечны чалавек (зборнік) - Андрэй Дзічэнка страница 7

СКАЧАТЬ пакінуць на тлеючых вугалях маленькую дзяўчынку ў брудных абносках ён не мог.

      – Ты тады быў робатам, а не чалавекам! – успамінае Меліціна.

      У першы дзень вучобы ў школе Меліціна села за адну парту з балбатлівым рускім хлапчуком, які тут жа прызнаўся ёй у каханні. Ён гаварыў вельмі смешнымі словамі. Здаецца, асобныя з іх яна магла разумець, але ў цэлым гаворка была нейкая варожая і зусім невядомая. Меліціна тады падумала, што такімі словамі, напэўна, вельмі складана пісаць вершы.

      Зрэшты, яе першая настаўніца чытала нейкія мудрагелістыя рыфмы, ад якіх дзеці ў класе смяяліся. Меліціна таксама смяялася, але хутчэй па інерцыі, таму што смяяцца дома ў апошнія дні існавання Югаславіі было проста невыносна.

      Кожны раз, калі нехта смяяўся, яна ўспамінала стары тэлевізар і вялікую залу, а яшчэ гасцей, якія сядзелі на канапах і крэслах з кубкамі моцнай гарбаты. Потым госці кудысьці падзеліся. Замест іх з'явіліся дзядзькі ў ваеннай форме і з мініяцюрнымі цацачнымі аўтаматамі, ствалы якіх часта наводзілі на дзяцей і рабілі «бах-трах-бах». Адзін з іх прынёс дадому абпаленую галаву яе роднага бацькі. З заплюшчанымі вачыма.

      Калі маці ад страху страціла прытомнасць, маленькая дзяўчынка глядзела на гэтую галаву, як на канструктар, дэталі якога ўмелы майстар ідэальна завастрыў. А калі знайсці астатнія часткі цела, можна будзе вярнуць галаву назад і тата зноў загаворыць? Не такой грубай мовай, як гэтыя дзеці, і не так гучна, як робаты.

      Татава галава маўчала. Нават калі вакол было шмат дыму, а па-за домам гучалі страшныя фразы на роднай мове, Меліціна глядзела на нямую галаву з сінякамі і ўзорамі ад трэснутых капіляраў.

      Потым прачнулася маці, а вакол быў толькі дым, і раптам з’явіліся робаты ў чорных лускаватых майках. Яна ведала, што яны прыйдуць, але баялася сказаць тату і маці. Цяпер ужо позна.

      – У вас галовы, як у драпежных рыб, – гаварыла Меліціна, калі страшны робат узяў яе на рукі і кудысьці пабег, бразгаючы металічнымі прадметамі і разрыхляючы гарачую зямлю цяжкімі чаравікамі на высокай шнуроўцы.

      Супраціў дарэмны. Здавайцеся ў палон. Супраціў дарэмны!

      Гэта такія далёкія водгукі знаёмых галасоў. Здаецца, яны размаўляюць так жа, але прыносяць галовы бацькоў у фірменных спартыўных торбах. Торбы яны скралі, а галовы забралі, каб дочкі сталі іх уласнасцю. Ды дзе там! Падаспелі робаты.

      Меліціна крочыць няўпэўнена ножкамі па халоднай зямлі і спрабуе зразумець, адкуль даносяцца галасы сваіх, якія сталі злымі, чужымі і смяротнымі.

      Робат здымае маску і кладзе цацку на зямлю. Ён такі брудны, што дзяўчынка цягнецца да яго мокрымі ручкамі. Далонямі па шчаках – і будзе, як на ранішніку. Чысценька. Радасна. Цацка толькі ўся аплавілася – але яе можна любіць і такой. Чаму ж не любіць? Робат смяецца. Пахне ў яго з рота так, быццам сілкаваўся ён сырой дунайскай рыбай. Спадабаецца толькі кату. Не маленькай дзяўчынцы.

      Страшныя выбухі, праз СКАЧАТЬ