Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Янкі, альбо Астатні наезд на Літве - Уладзіслаў Ахроменка страница 18

СКАЧАТЬ як чароўная флейта казачнага знішчальніка пацукоў на зубастых шкоднікаў.

      – Панове дыпламаты! Хлопцы, браточкі, таварышкі! – войт з нечаканым сантыментам прыклаў далонь да сэрца, – тут адзін амерыканскі злодзей з Бярозы-Картузскай уцёк. Ад ранку яго шукаем, – з гэтымі словамі ён выцягнуў турэмны фотаздымак Хроснага: – мо, бачылі такога?

      – Ды мы яго і самі шукаем, – пасмялеў Баян і зноў разгарнуў нумар “Абсэрвера”. – Дарэчы, якую вам прэмію за яго абяцалі?

      – Пан камендант дакляраваў тысенцу злотувэк за мёртвага і паўтысенцы за жывога.

      – Абяцанка-цацанка, а… панове – людзі разумныя. Мёртвым нам яго зусім не трэба, а за жывога дам дзве тысенцы, – Баян красамоўна храбустнуў пачкам грошай.

      Войт-асаднік прыўзняўся ў страмёнах:

      – Паны-братове! Усе чулі?!

      Асаднікі радасна загулі, узнятыя над галовамі шаблі ваяўніча заблішчэлі на сонцы.

      – І ў дадатак – скрыню “крамлёўкі”! – канчаткова расшчодрыўся на карысць скарумпаваных асаднікаў таварыш Баян.

      – Гура!.. Нех жые!.. – бязладна азваўся эскадрон.

      Віславусы хіжа выставіў наперад дзіду са штандарам і зароў:

      – Пагоня!!!

      Конскі пошчак змяшаўся з ваяўнічымі крыкамі вершнікаў-п’янтосаў. Не мінула і хвіліны, як эскадрон асаднікаў знік за пагоркам. Над хмызамі навальнічнай хмарай узняліся спалоханыя крумкачы. На брукаванку пасыпалася лісце. Ад лесу трывожным шчасцем вярталася асадніцкае:

      – …ня! …ня!..

      Кіроўца запусціў рухавік. Срэбная крылатая фігурка на радыятары “Пакарда” дробна закалацілася.

      – Вось ён – прадажніцкі свет капіталу, – задаволены вынікамі перамоваў таварыш Баян уладкаваўся на скураным сядзенні і па-хабёльску, нібы той Белы Арол, разваліў ногі, – рана ці позна гэтыя асаднікі ўсё прададуць ды папрапіваюць. І сваю Рэч Паспалітую прафукаюць, не міне і колькі гадоў.

      У перспектыве гасцінца зноў з’явіліся вусатыя раварыстыя на тандэме – тыя самыя.

      Але чакістыя больш не звярталі на іх увагі.

      10

      Яблонаўскія краявіды лашчылі вока местачковай чысцінёй і патрыярхальным спакоем. Павапнаваныя коміны высіліся над старасвецкай дахоўкай і акуратнай гонтай. А дзе-нідзе, нібы навюткая златоўка, ззялі срэбрам ацынкаваныя бляхі дахаў. Празрыстыя дымкі з надворных вяндлярняў струнка выцягваліся да валошкавага неба. З пашы даносілася пастаральнае ценьканне званочкаў. Залаты певень на галоўнай вуліцы эмацыянальна тлумачыў нахабнаму прыхадню-індыку, што юрліва паглядаць на чужых курачак не надта прыстойна. З-за агароджы плябаніі добразычліва рохкаў ружоваскуры парсюк, і ў яго спагадлівых вачах адбіваўся надпіс JANKI на тэнтаваным кодабе “Студэбекера”.

      Янка Лабновіч зухавата спыніў машыну каля нізкай стадолы з шыльдай SZYNOK “RYHA” над дзвярыма. З расчыненых вокнаў ліўся тужлівы спеў скрыпкі. Нябачны музыка жалосна выводзіў ці тое СКАЧАТЬ