.
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 61

Название:

Автор:

Издательство:

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ майстэрні. У сакавіку 1943 г. атрад атрымаў з «Вялікай зямлі» шмат патронаў для ППШ. У сувязі з гэтым П. Счаслаўскі прыйшоў да думкі аб неабходнасці самастойнага выпуску аўтаматаў дадзенага тыпу [9, л. 341]. Многія з ягоных таварышаў не ўспрынялі гэтую ідэю сур’ёзна, але майстры яе натхнёна падтрымалі: «во всех горело желание выпустить свой автомат». Першы ўзор быў выраблены ім разам з майстрамі Л. Нікалаевым і М. Ісадчанка практычна адразу, на працягу некалькіх сутак з моманту прыняцця адпаведнага рашэння. Але вытворчасць пробнай верей самаробнага аўтамата заняла 4 дні, без уліку далейшых дапрацовак. Для вырабу ППШ былі выкарыстаны розныя падсобныя матэрыялы. Так, напрыклад, затвор майстры выкавалі, выкарыстоўваючы вось ад воза. Выкарыстоўваліся складаныя часткі няспраўнага ўзбраення і тэхнікі. У дзённіку можна знайсці таксама інфармацыю пра набор інструментаў, з дапамогай якога быў зроблены першы самаробны ППШ: «походное горло^), двое тисок, бормашина, ручное наждачное точило, 5 напильников, 5 сверл (ручных), и другой мелкий инструмент». Неўзабаве з аўтамата быў зроблены першы стрэл. Тэта выклікала вялікае задавальненне партизан {«от радости стали качать меня»). 5 красавца 1943 г. аўтамат ППШ быў закончаны поўнасцю [9, л. 108–109]. Як называл! яго самі майстры, «первый номер» зрабіў фурор еярод партызансам факт стварэння ў лясных умовах паўнацэннага, якаснага аўтамата здаваўся многім байцам нечым незвычайным. Майстры з іншых брыгад пачалі прыяз-джаць па канстультацьй. У штабе брыгады факт вытворчасці ўласнага ППШ быў высока ацэнены. Камандаванне атрада і брыгады, пераканаўшыся ў магчымасці стварэння новых адзінак узбраення ў партызанскіх умовах, прыняло меры для пашырэння вытворчасці: у сціслыя тэрміны былі сабраны ўсе майстры з атрадаў, што павялічыла штат супрацоўнікаў майстэрні да 18 чалавек; адразу ж быў складзены план выпуску некалькіх дзесяткаў новых ППШ [8, л. 110; 9, л. 342].

      Неўзабаве вытворчасць ППШ была перарваная – брыгада і майстэрня перадыслацыраваліся ў Магілёўскую вобласць. Тут майстэрня была арганізаваная на невялікім востраве ў лесе, які майстры паміж сабой называлі «остров Изобретения». Наладжванню бесперапыннай працы на час перашкодзілі немцы, якія ў ліпені 1943 г. атакавалі атрад. Аднак майстэрня не пацярпела. Майстры па загаду штаба брыгады былі пераведзены ў 113-ы партызанскі полк К. М. Белавусава, дзе майстэрня аднавіла, нарэшце, працу: было выраблена 15 аўтаматаў.

      Немцы спрабавалі спыніць дзейнасць «лесного оружейного завода», якая значна павышала баяздольнасць партызанскіх атрадаў у рэгіёне. Не аднойчы сілы нямецкай паліцыі спрабавалі блакіраваць месца дыслакацыі майстэрні. Час ад часу абставіны патрабавалі здымацца з месца для перадыслакацьй. У такіх сітуацыях абсталяванне майстэрні пераязджала разам з атрадам. Паводле даных дзённіка П. Счаслаўскага, чатыры разы партызанскія збройнікі былі вымушаны падчас нечаканых атак праціўніка закопваць абсталяванне ў зямлю і адступаць з-пад удару ворага. Дзякуючы гэтаму майстэрня перажыла ўсе нямецкія атакі і працягвала сваю работу да самога вызвалення Беларусі [7, с. 16].

      Яшчэ СКАЧАТЬ