Название: Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Издательский дом “Белорусская наука”
Жанр: История
isbn: 978-985-08-1802-7
isbn:
Новым у даследаванні баявых падзей на Віцебшчыне ў першыя тыдні вайны нам бачыцца шырокае выкарыстанне нямецкіх дакументальных крыніц для аб’ектыўнага паказу ходу баявых дзеянняў пад Сянно ў пачатку ліпеня 1941 г., якія апошнім часам атрымалі назву самай буйной танкавай бітвы Другой сусветнай вайны. Аналіз тых падзей метадам параўнання савецкіх (Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны РФ) і замежных дакументальных крыніц (Федэральнага ваеннага архіва Германіі) прыводзіць да высноў, якія ставяць пад сумненне факт маштабных танкавых баталій пад Сянно, для паказу якога не знайшлося месца ў фундаментальнай энцыклапедыі савецкага часу «Великая Отечественная война 1941–1945» (М., 1985) і найноўшай расійскай энцыклапедыі «Великая Отечественная война» (М., 2010)». Зварот да дакументаў камандавання 20-й армй Заходняга фронту паказвае, што з мэтай спынення наступления падраздзяленняў 3-й танкавай трупы на Полацк і Віцебск камандавание Заходняга фронту праводзіла сіламі двух механізаваных (5-га і 7-га) карпусоў Лепельскую аперацыю, вынікам якой стала не толькі страта 2/3 баявых адзінак танкавай тэхнікі на працягу 6-11 ліпеня, але і прарыў нямецкімі сіламі рубяжа абароны ў раёне Віцебска 9 ліпеня 1941 г. Адной з актуальных задач беларускай ваенна-гістарычнай навукі з’яўляецца правядзенне спецыяльнага даследавання аб гэтай аперацыі, у аснову якога неабходна пакласці прынцып супастаўлення дакументальных крыніц айчыннага і замежнага паходжання. Толькі так можна абнавіць рэальную карціну тых гістарычных падзей пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны [11, с. 55]. Карціну, якая рэальна склалася ўходзе правядзення «Лепельскай аперацыі», вынікам якой стала страта амаль 75 % танкавага парку 5-га і 7-га механізаваных карпусоў, прычым толькі трэць ад іх у ходзе танкавых баёў ці дзейнасці процітанкавай артылерыі праціўніка. Пры гэтым неабходна паказваць рэальны ход падзей, калі ў раёне Толпіна (пад Сянно) адзін матарызаваны і два танкавыя палкі вымушаны былі выконваць загад аб неадкладным уступлены ў бой, але рабілі тэта без артылерыйскай падрыхтоўкі, без узаемадзеяння паміж сабой, без належнай разведкі мясцовасці, без выкарыстання пяхоты, і да таго ж не ў поўным складзе, з парушэннем кіравання і не ў поўнай баявой гатоўнасці [11, с. 54], калі многія военачальнікі і камандзіры мелі схільнасць да дзеянняў метадам «лабавых удараў», «коннай лавай», «навалам», вядомых з часоў Грамадзянскай вайны.
Новым у айчыннай гістарыяграфіі пры даследаванні баявых падзей на Дняпроўскім рубяжы пад Магілёвам летам 1941 г. з’яўляюцца гістарычныя ацэнкі, якія вынікаюць з нямецкіх дакументальных крыніц, напрыклад: Магілёўская бітва! Бастыён на Дняпры! Крэпасць-Магілёў! Кожнае з іх мае дакументальнае пацверджанне і сведчыць СКАЧАТЬ