Название: Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Издательский дом “Белорусская наука”
Жанр: История
isbn: 978-985-08-1802-7
isbn:
Адной з самых трагічных старонак лета 1941 г. у Беларусі з’яўляецца гісторыя савецкіх ваеннапалонных, якія праходзяць у найноўшай расійскай літаратуры як «беззваротныя страты». У гэтым плане больш дакладнае ўяўленне аб маштабах той трагедыі даюць нямецкія статыстычныя звесткі, адлюстраваныя з першых дзён вайны ў дакументах Вермахта. Паводле лічбаў статыстыкі, у тыле трупы армій «Цэнтр» да канца жніўня 1941 г. былі ўзяты ў палон 784 тыс. чырвонаармейцаў: у ходзе баявых дзеянняў (да 9 ліпеня) пад Беластокам і Мінскам – 323 тыс., у ходзе бітвы (канец ліпеня) пад Магілёвам – больш за 35 тыс., у час бітвы (сярэдзіна жніўня) пад Гомелем і Крычавам -78 тыс. чалавек. Атрымліваецца, што да канца лета на тэрыторыі Беларусі ў палон патрапілі 436 тыс. чырвонаармейцаў, або кожны другі воін Чырвонай Арміі з занесеных у лік афіцыйных «беззваротных страт» баявога ўліковага складу Заходняга фронту. Акрамя таго, неабходна ўлічваць, што лічба ваеннапалонных складае больш за трэць баявога складу войскаў фронту на момант пачатку баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. [11, с. 97, 242–243, 245, 247]. Трэба памятаць таксама і пра тое, што за гады германскай акупацыі на беларускай зямлі загінуў фактычна кожны трэці вайсковец, які быў узяты ў палон групай армій «Цэнтр», ці кожны пяты ваеннапалонны, хто ўвогуле загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны [11, с. 100]. Таму сярод актуальных задач сучаснай беларускай гістарыяграфіі застаецца даследаванне трагічнага лёсу савецкіх ваеннапалонных як на тэрыторыі Беларусі, так і па-за яе межамі ў гады Другой сусветнай вайны.
Такім чынам, нават агульнае знаёмства з нямецкімі дакументальнымі крыніцамі стварае новыя ўмовы для правядзення на аснове ўсяго ўведзенага на цяперашні час комплексу дакументаў і матэрыялаў спецыяльнага даследавання аб баявых дзеяннях Чырвонай Арміі на СКАЧАТЬ